https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Анжаліка Борыс адмаўляецца ад лідэрства


Анжаліка Борыс заявіла сваім паплечнікам, што з асабістых прычынаў пакідае пасаду старшыні Саюзу палякаў, які не прызнаецца беларускімі ўладамі. Хто будзе выконваць абавязкі старшыні, мае вырашыць Галоўная рада СПБ, якая зьбярэцца ў Горадні ў суботу, 19 чэрвеня. А.Борыс кіруе арганізацыяй з 2005 году, а ў 2009 годзе яе пераабралі на гэтую пасаду.
Як рэагуюць на навіну паплечнікі Анжалікі Борыс?

Яе намесьнік —Мечыслаў Яскевіч:
"Быў сход нашых актывістаў, і пані прэзэс паведаміла пра гэта. Запыталі ў яе — якія прычыны? Яна адказала, што — асабістыя, так патлумачыла".

"Прэзэс" — значыць старшыня арганізацыі. Сама Анжаліка Борыс на званкі не адказвае. А прэсавы сакратар Саюзу палякаў Ігар Банцар кажа, што не ўпаўнаважаны камэнтаваць яе рашэньне аб адстаўцы:
"Я толькі што размаўляў з пані прэзэс за дзьве хвіліны перад вамі, таму я нічога казаць ня буду. Ніякіх камэнтароў, усё на сайце ёсьць".

У Горадні некаторыя выказваюць здагадкі: ці ня можа так стацца, што Анжаліка Борыс выходзіць замуж?

Банцар: "Такія пытаньні! А нават калі і замуж выходзіць — гэта яе прыватная справа… Не-не, справа гэта асабістая, але абсалютна ня гэта. Яна мне толькі што тэлефанавала і сказала, што камэнтаваць ня будзе, таму што справа малапрыемная, разумееце. Я таксама камэнтаваць ня буду, прыватнае жыцьцё ёсьць прыватнае жыцьцё. Да наступнай суботы напэўна нічога ня вырашыцца".

У гэты дзень, 19-га чэрвеня, павінна сабрацца Галоўная рада СПБ. Яе кіраўнік Андрэй Пачобут прызнаўся:

"Дванаццатага чэрвеня адбылася сустрэча Анжалікі Борыс зь лякальнымі актывістамі Саюзу палякаў, якім яна паведаміла пра свой намер сысьці ў адстаўку. Гэта была нечаканая інфармацыя. Яе прасілі аб тым, каб яна разважыла і гэтак далей".

Андрэй Пачобут патлумачыў таксама:

"Прынята рашэньне аб тым, што паседжаньне Галоўнай рады адбудзецца ў бліжэйшую суботу і будзе разгледжана гэтае пытаньне. Галоўная рада, паводле статуту, у выпадку, калі старшыня ня мае магчымасьці выконваць абавязкі, прызначае выканаўцу абавязкаў, і ён да канца кадэнцыі тады зьяўляецца лідэрам арганізацыі. Нічога больш я сказаць не магу".

Трэба зазначыць, што галоўнай мэтай паплечнікі спадарыні Борыс лічаць легалізацыю сваёй дзейнасьці. Улады, аднак, на ўсе звароты і просьбы зарэгістраваць арганізацыю не адказваюць.

Пакліканая ў справе канфлікту вакол Саюзу палякаў супольная беларуска-польская камісія таксама ніякага плёну пакуль не дала. Улады задавальняе існаваньне аднаго — афіцыйнага Саюзу палякаў, на чале якога цяпер Станіслаў Сямашка.

14.06. 2010       Радыё Свабода
 
Дата публикации:14.06.2010
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:7832
 
Ключевые слова:
Союз поляков Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме