https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сваё бліжэй


Міністэрства культуры прапануе заканадаўча абавязаць беларускія тэлеканалы паказваць нацыянальнае кіно
 Міністэрства культуры прапануе заканадаўча абавязаць беларускія тэлеканалы паказваць нацыянальнае кіно. Аб гэтым паведаміў 1 красавіка на калегіі ведамства міністр культуры Беларусі Павел Латушка.

У Беларусі трэба мяняць сістэму кінематографа, як гэта вызначана ў Канцэпцыі развіцця кінематаграфіі на 2009-2014 гады, падкрэсліў міністр. У кінематографе неабходна прыйсці да дзяржаўна-рыначнай сістэмы. Паводле слоў Паўла Латушкі, без дзяржпадтрымкі кінематограф не існуе ні ў адной краіне, за выключэннем, магчыма, Амерыкі.

"Без рынку, без зацікаўленасці ў канчатковым выніку развіццё кінематографа ў нашай краіне не мае перспектыў. Прынцыпова важна прапрацаваць неабходнасць увядзення абавязковага паказу нацыянальных фільмаў на тэлеканалах. Трэба на заканадаўчым узроўні вызначыць працэнт паказу беларускіх фільмаў ад усіх фільмаў на тэлеканалах. Няхай гэта будзе 20 працэнтаў, 21 працэнт, 25 працэнтаў. Трэба ўсё дакладна пралічыць, каб гэта стала стымулам для ўкладання сродкаў з боку тэлеканалаў, з боку прадзюсераў у стварэнне нацыянальнага кіно", - лічыць міністр.

Неабходна стварыць сістэму адлічэнняў на развіццё кіно. "Напэўна, вельмі зручна сядзець на бюджэтнай іголцы, калі дзяржава штогод выдзяляе мільярды, дзясяткі мільярдаў на кінавытворчасць. Аб гэтым марыла б любое прадпрыемства краіны. Але мы павінны ствараць сістэму, калі сродкі будуць паступаць не толькі з бюджэту, а і з іншых крыніц", - сказаў Павел Латушка. Гэта могуць быць адлічэнні ад кінапракату, як гэта робяць французы, збіраючы збор за ўсе фільмы, акрамя французскіх, якія дэманструюць у кінатэатрах краіны. Зборы з тэлебачання, тэлевізійнага абанемента, тыражавання DVD-дыскаў на тэрыторыі Беларусі ўсіх замежных фільмаў, з кабельнага тэлебачання, рэклама перад паказам у кінасетцы.

2 красавіка, Мінск /БЕЛТА/
 
Дата публикации:02.04.2010
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:14010
 
Ключевые слова:
Кіно Кино Латушка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме