https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Банк Расіі выпусціў памятныя манеты да 25-годдзя Саюзнай дзяржавы


Банк Расіі 9 верасня выпусціў у абарачэнне памятныя манеты «25 гадоў з дня падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы», паведамілі ў прэс-службе рэгулятара.
У абарачэнне выпушчаны сярэбраная манета наміналам 3 расійскія рублі і манета з медна-нікелевага сплаву з каляровым пакрыццём наміналам 25 расійскіх рублёў.

На вонкавым баку манет размешчана рэльефная выява дзяржаўнага герба Расійскай Федэрацыі, ёсць надпісы: «РАСІЙСКАЯ ФЕДЭРАЦЫЯ», «БАНК РАСІІ», абазначэнне наміналу, года выпуску, металу па перыядычнай сістэме элементаў Д.І. Мендзялеева, а таксама проба сплаву, таварны знак Санкт-Пецярбургскага манетнага двара і маса каштоўнага металу ў чысціні.

На адваротным баку манет размешчана каляровая выява сімволікі, прысвечанай 25-годдзю з дня падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, а таксама дзяржаўныя флагі Беларусі і Расіі, на фоне рэльефнай кампазіцыі з беларускага і рускага арнаментаў.

Тыраж сярэбранай манеты складае 3 тыс. штук, медна-нікелевай — 50 тыс. штук.

«Манеты, якія выпускаюцца, з’яўляюцца законным сродкам наяўнага плацяжу на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і абавязковыя да прыёму па намінале ва ўсе віды плацяжоў без абмежаванняў», — дадалі ў прэс-службе.

Звязда, 9 верасня 2024
 
Дата публикации:09.09.2024
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:114
 
Ключевые слова:
Памятная монета Нумизматика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме