У рэйтынгу Numbeo сталіца Беларусі названая адным з найбольш даступных у рэйтынгу 327 дарагіх гарадоў свету. Для складання спісу выкарыстоўваюць спецыяльны індэкс, заснаваны на цэнах у Нью-Ёрку (гэта адпраўная кропка з індэксам 100%).
Пры вызначэнні кошту жыцця і знаходжання ў горадзе ацэньваюцца цэны на прадукты харчавання, рэстараны, арэндную плату, пакупніцкую здольнасць насельніцтва.
У топ-3 самых дарагіх гарадоў свету ўвайшлі швейцарскія Цюрых, Лазана і Жэнева. Мінск заняў 283-ю пазіцыю рэйтынгу, што на два пункты вышэй Санкт-Пецярбурга.
Звязда, 7 студзеня 2025
Звязда, 7 студзеня 2025