https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Улады Курскай вобласці: аператыўная сітуацыя стабільная і пад кантролем


Пасля атакі ўкраінскіх вайскоўцаў на расійскае прымежжа на тэрыторыі Курскай вобласці ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі.
Аператыўная сітуацыя ў Курскай вобласці на дадзены момант стабільная і пад кантролем, паведаміў часова выконваючы абавязкі намесніка губернатара рэгіёна Андрэй Беластоцкі.

Ён паведаміў, што на тэрыторыі вобласці, якая падверглася атацы з боку УСУ, пачне працу кругласутачны аператыўны штаб.

Раней 7 жніўня на тэрыторыі вобласці быў уведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі.

Эвакуацыя жыхароў

Кіраўнік рэгіёна таксама праінфармаваў, што з пачаткам украінскіх абстрэлаў з раёнаў вобласці, якія мяжуюць з Украінай, было эвакуіравана каля трох тысяч мірных жыхароў. Палову з іх накіравалі ў пункты часовага размяшчэння. Гэтыя меры былі прыняты з-за складанай абстаноўкі.

"Усё насельніцтва, якое трэба было эвакуіраваць, мы эвакуіравалі", - сказаў ён, адзначыўшы, што эвакуяваны былі ўсе тыя, хто гэтага хацеў.

Атака на Курскую вобласць

Як раней паведамляў начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Расіі Валерый Герасімаў, амаль тысяча ўкраінскіх вайскоўцаў 6 жніўня ў 5:30 раніцы пачала наступ, каб захапіць некаторыя прыгранічныя тэрыторыі ў Курскай вобласці. Расійскія вайскоўцы спынілі прасоўванне падраздзяленняў УСУ.

Па даных Мінабароны, кіеўскі рэжым страціў 315 чалавек, у тым ліку не менш за 100 забітымі, больш за 50 адзінак бронетэхнікі, у тым ліку 7 танкаў.

Пры гэтым Герасімаў падкрэсліў, што аперацыя ў Курскай вобласці будзе завершана разгромам праціўніка.

Мінск, 8 жніўня 2024
Sputnik
 
Дата публикации:08.08.2024
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:133
 
Ключевые слова:
Украина Россия Война Курск Терроризм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме