У Беларусі створана дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўсіх этапаў уступнай кампаніі ў 2024 годзе, уключаючы цэнтралізаваны іспыт у рамках выніковай атэстацыі за курс сярэдняй школы.
Старшынёй камісіі назначаны намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка, а ў яе складзе — прадстаўнікі Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, органаў дзяржаўнага кіравання, кантралюючых органаў і грамадскіх арганізацый.
Рэалізацыя ўказа дасць магчымасць забяспечыць абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзян пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, прымаць у выпадку неабходнасці аператыўныя меры рэагавання для выключэння парушэнняў заканадаўства.
Звязда, 10 траўня 2024