Дэпутаты Дзяржаўнай думы РФ зацвердзілі Міхаіла Мішусціна прэм’ер-міністрам, адпаведны праект пастановы быў прыняты на пленарным пасяджэнні ў пятніцу.
За яго кандыдатуру прагаласавалі 375 дэпутатаў, 57 устрымаліся, тых, хто выказаліся супраць, не было.
Раней прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін унёс у ніжнюю палату парламента кандыдатуру Мішусціна, які пасля інаўгурацыі кіраўніка дзяржавы 7 траўня склаў з сябе паўнамоцтвы.
Далей яго павінен афіцыйна прызначыць на пасаду прэм’ера прэзідэнт. У сваю чаргу Мішусцін павінен не пазней за тыдзень пасля гэтага прадставіць кіраўніку дзяржавы прапановы аб структуры федэральных органаў выканаўчай улады.
На працягу двух тыдняў новы кіраўнік кабміна павінен прадставіць Дзярждуме на зацвярджэнне кандыдатуры віцэ-прэм’ераў і федэральных міністраў, акрамя кіраўнікоў сілавога блока і МЗС – для іх дзейнічае іншы парадак.
Кіраўнікоў Мінабароны, ФСБ, МУС, Мінюста, МНС і МЗС прызначае прэзідэнт РФ пасля кансультацый з Саветам Федэрацыі. Раней паведамлялася, што верхняя палата расійскага парламента можа правесці пазачарговае пасяджэнне 15 траўня для абмеркавання кандыдатур сілавога блока кабміна.