Паводле інфармацыі, якой валодае МЗС Беларусі, Літва цалкам падтрымлівае такія дзеянні. «Інфармацыя, якой мы валодаем, якую мы давялі ў тым ліку па дыпламатычных каналах, сведчыць аб тым, што літоўскія ўлады не проста патураюць, яны фактычна падтрымліваюць і фінансуюць падрыхтоўку каляваенных фармаванняў, якія ставяць сваёй мэтай звяржэнне законнай улады на тэрыторыі Беларусі і выкарыстанне тэрарыстычных, экстрэмісцкіх відаў дзейнасці ў дачыненні да нашай краіны», — заявіў Сяргей Алейнік.
Ён таксама дадаў, што Беларусь у курсе фактаў падрыхтоўкі і фінансавання такіх ваенізаваных фармаванняў у Літве.
Звязда, 5 траўня 2024