«Савет Бяспекі ААН у чацвер выкажацца адносна патрабавання палесцінцаў стаць паўнапраўнай дзяржавай — членам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый», — перадае французскае інфармацыйнае агенцтва.
Палесціна-ізраільскі канфлікт, звязаны з тэрытарыяльнымі інтарэсамі бакоў, шмат дзесяцігоддзяў з’яўляецца крыніцай напружанасці і боесутыкненняў у рэгіёне. Рашэннем ААН пры актыўнай ролі СССР у 1947 годзе было вызначана стварэнне дзвюх дзяржаў — Ізраіля і Палесціны, але створана была толькі ізраільская.
Звязда, 17 красавіка 2024