Прадстаўнікі краін АДКБ правялі штабныя перагаворы па арганізацыі і правядзенні сумесных вучэнняў з калектыўнымі сіламі ў 2024 годзе, паведамілі ў прэс-службе Арганізацыі. Манеўры пройдуць на тэрыторыі трох краін-удзельніц – у Казахстане, Кыргызстане і Таджыкістане.
Серыя вучэнняў "Узаемадзеянне", "Пошук" і "Эшалон" адбудзецца ў Кыргызстане. Прымаць удзел у іх будуць сілы і сродкі разведкі калектыўных сіл, войскі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і іншыя.
Буйное вучэнне "Непарушнае брацтва", у якім традыцыйна ўдзельнічае міратворчы кантынгент краін АДКБ, сёлета прыме Казахстан.
На тэрыторыі Таджыкістана ў сваю чаргу адбудзецца аператыўны збор з камандаваннем калектыўных сіл хуткага рэагавання Цэнтральнаазіяцкага рэгіёна, а таксама вучэнне "Рубеж-2024". Мерапрыемствы правядуць у адпаведнасці з зацверджаным Саветам міністраў абароны і Камітэтам сакратароў саветаў бяспекі АДКБ планам.
Нагадаем, у мінулым годзе Беларусь прыняла пяць вучэнняў у рамках Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы – "Узаемадзеянне", "Пошук", "Эшалон", "Бар’ер", "Скала". Яны праводзіліся з вайскоўцамі і падраздзяленнямі МНС.
У АДКБ уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан. У 2024 годзе ў Арганізацыі старшынствуе Казахстан.