https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуска Іванова выйграла алімпійскую ліцэнзію ў жаночай барацьбе


Беларуска Вераніка Іванова заваявала алімпійскую ліцэнзію на сусветным кваліфікацыйным турніры па барацьбе, які праходзіць у Стамбуле.
Выступленні ў вагавой катэгорыі да 62 кг Іванова пачала ў пятніцу, атрымаўшы перамогі над Мансі Ахлават з Індыі і Мелані Хіменэс з Мексікі. У паўфінале, вікторыя ў якім давала б прамую пуцёўку на Гульні, беларуска ўступіла Крысце Інчэ з Румыніі. Паражэнне адправіла Вераніку ў суцяшальны турнір, па ходзе якога наша спартсменка ўжо ў суботу адолела кітаянку Цзя Лонг, а ў вырашальнай схватцы за ліцэнзію была мацнейшая за шведку Ёхану Ліндбарг.

Пасля пятнічных паражэнняў у асноўнай сетцы шансы на працяг барацьбы захоўвалі яшчэ дзве беларускі. Аднак у суцяшальным раўндзе Аліна Шаўчук (да 68 кг) уступіла Адэлі Ганзлічковай з Чэхіі, а Анастасія Зімянкова (да 76 кг) не справілася з францужанкай Палін Лекарпенцье. У нядзелю сусветны кваліфікацыйны турнір завершыцца паядынкамі прадстаўнікоў вольнага стылю. У барацьбе за алімпійскую ліцэнзію застаецца наш Нюргун Скрабін (да 65 кг).

Звязда, 12 траўня 2024
 
Дата публикации:12.05.2024
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:272
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Олимпийская лицензия Борьба
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме