https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Томаш Шміт расказаў, да чаго прывяла палякаў палітыка Варшавы


Палітыка, якую праводзяць польскія ўлады, правакуе эканамічныя праблемы ў краіне. Аб гэтым заявіў польскі дысідэнт, суддзя Томаш Шміт.
«Усё больш палякаў пачынаюць разумець, што палітыка, якую праводзяць улады, правакуе эканамічныя праблемы. Аддзяленне ад Беларусі і Расіі стварае праблемы не толькі для Польшчы, але і для іншых заходніх краін, той жа Германіі. Але на гэтым зарабляюць амерыканцы», — сказаў польскі дысідэнт, суддзя Томаш Шміт.

Кажучы пра ўзровень жыцця ў Польшчы, суддзя адзначыў, што па польскіх мерках у яго быў добры заробак, бо ён займаў высокую пасаду. «Калі глядзець па маіх знаёмых, то людзям, у якіх ёсць невялікія фірмы, усё больш складана. Частка маіх знаёмых была вымушана іх закрыць. Часта людзі застаюцца з даўгамі», — дадаў ён.

Часам фінансавыя цяжкасці прыводзяць палякаў да сапраўдных трагедый, звярнуў увагу Томаш Шміт. «Знаёмы расказваў, што ў іх доме чалавек проста скончыў жыццё самагубствам, выкінуўшыся з акна. У яго былі вельмі вялікія даўгі. Мая знаёмая працавала ў невялікай кавярні ў Варшаве, але фірма развалілася, яна страціла працу, а ўладальнікі гэтай фірмы засталіся з вялікімі абавязкамі», — падзяліўся гісторыямі сваіх знаёмых паляк.

Разам з тым, канстатаваў ён, буйныя заходнія канцэрны, якія працуюць у Польшчы, не адчуваюць такіх цяжкасцей. «Часам выглядае так, што законы напісаны спецыяльна для іх. А ўладальнікам невялікіх або сярэдніх фірм усё цяжэй», — дадаў паляк.

Аналагічныя цяжкасці адчуваюць і іншыя краіны Еўрасаюза, заўважыў Томаш Шміт. Найперш гэта Германія, якая з’яўляецца лакаматывам Еўропы.

Томаш Шміт — польскі дысідэнт, суддзя 2-га аддзялення ваяводскага адміністрацыйнага суда Варшавы. Раней займаў розныя пасады ў судовай сістэме і органах юстыцыі Польшчы. З’яўляўся кіраўніком юрыдычнага аддзела ў Нацыянальнай радзе суддзяў Польшчы.

З прычыны нязгоды з палітыкай і дзеяннямі ўладу вымушана пакінуў Польшчу і зараз знаходзіцца ў Беларусі. Падвяргаўся пераследам і пагрозам за самастойную палітычную пазіцыю.

Звязда, 12 траўня 2024
 
Дата публикации:12.05.2024
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:100
 
Ключевые слова:
Tomasz Szmydt Польша
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме