https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Наймагутная магнітная бура будзе на зямлі 11 мая


Упершыню за апошнія 20 гадоў на нашай планеце можа адбыцца магнітная бура вышэйшага, пятага ўзроўню, лічыць кіраўнік лабараторыі сонечнай астраноміі Інстытута касмічных даследаванняў Расійскай акадэміі навук Сяргей Багачоў.
За апошніх трое сутак сонцам выкінута ў наш бок чатыры выключна буйных аблокі плазмы. Частка іх зліецца ў шляху ў адзіны, яшчэ больш буйны аб’ект, які, па разліках, ударыць па магнітным полі Зямлі сёння ноччу і заўтра раніцай.

Па словах гэтага навуковага супрацоўніка, на піку ўзровень буры складзе не менш чым G4. 33, пры гэтым ёсць 15-працэнтная верагоднасць, што ён дасягне ўзроўню G5 ўпершыню з 2005 года.

Магутнасць магнітных бур ацэньваецца па пяцібальнай шкале. Буры ўзроўню G1 лічацца самымі слабымі, яны амаль ніяк не ўплываюць на працу электрапрыбораў. Узровень G3 — моцная бура, наўпрост уздзейнічае на энергасістэмы і выклікае перабоі ў спадарожнікавай навігацыі і радыёсувязі.

Максімальны ўзровень — G5, калі магчымыя маштабныя праблемы з электрасеткай і сур’ёзныя непаладкі ў працы спадарожнікаў і радыёсувязі. За мінулыя двое сутак на Сонцы адбылося шэсць успышак вышэйшага бала X. зараз узровень успышкавай актыўнасці складае каля 9.8 па дзесяцібальнай шкале. У бліжэйшыя двое-трое сутак выбухная энергія пойдзе на змяншэнне. Геамагнітныя буры рознай ступені сілы могуць працягвацца на зямлі аж да канца тыдня, падкрэсліў Сяргей Багачоў.

Падчас моцных магнітных бур людзі могуць адчуваць галаўны боль, слабасць і скокі ціску. Навукоўцы звязваюць гэта з тым, што пры ваганнях магнітнага поля запавольваецца капілярны крывацёк і надыходзіць кіслароднае галаданне тканін. Беражыце сябе.

Аўтар: Сяргей Куркач
Звязда, 10 траўня 2024
 
Дата публикации:10.05.2024
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:145
 
Ключевые слова:
Астрофизика Геомагнитная буря
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме