https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На Сонцы адбылася адна з наймагутных успышак за 2024 год


Адна з наймагутных успышак за 2024 год зафіксаваная на Сонцы, паведаміў доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар РАН, кіраўнік Лабараторыі сонечнай астраноміі ІКІ РАН Сяргей Багачоў.
Па словах навукоўца, дзве ўспышкі вышэйшага рэнтгенаўскага класа Х адбыліся раніцай 30 снежня ў 07:14 і ў 07:31. «Успышкі зарэгістраваны ў заходняй частцы сонечнага дыска, зноў у зоне, адкуль магчымы ўплыў на Зямлю», — папярэдзіў ён.

Багачоў удакладніў, што, паводле прагнозаў, выкіды масы ад выбуху дасягнуць Зямлі ў сярэдзіне дня 31 снежня. Яны справакуюць паўночныя ззянні, якія можна будзе ўбачыць у тым ліку і ў навагоднюю ноч.

Раней успышкі на Сонца бала Х былі зафіксаваны 29 снежня. Пік выпраменьвання быў зарэгістраваны а 10:18.

Звязда, 30 снежня 2024
 
Дата публикации:30.12.2024
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:72
 
Ключевые слова:
Астрономия Магнитная буря Самочувствие
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме