https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МЗС: Арменія ўстрымаецца ад фінансавання дзейнасці АДКБ у 2024 годзе


У армянскім знешнепалітычным ведамстве адзначылі, што Ерэван "не пярэчыў супраць прыняцця гэтага рашэння ў абмежаваным фармаце".
Ерэван прыняў рашэнне ўстрымацца ад далучэння да рашэння "Аб бюджэце АДКБ 2024 года" і ўдзелу ў фінансаванні арганізацыі, заявілі ў Міністэрстве замежных спраў Арменіі ў сераду.

"Арменія ўстрымаецца ад далучэння да рашэння "Аб бюджэце АДКБ 2024 года" і ўдзелу ў прадугледжаным гэтым рашэннем фінансаванні дзейнасці арганізацыі", - заявілі ў ведамстве ў адказ на запыт агенцтва Sputnik Арменія.

Пры гэтым там адзначылі, што Ерэван "не пярэчыў супраць прыняцця гэтага рашэння ў абмежаваным фармаце".

Прыпыненне ўдзелу

У лютым 2024 года прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян у інтэрв’ю французскаму тэлеканалу France24 паведаміў, што краіна прыпыніла ўдзел у АДКБ. Да гэтай заявы прадстаўнікі афіцыйнага Ерэвана пачалі ігнараваць саміты і іншыя мерапрыемствы арганізацыі.

Так, 22-23 лістапада 2023 года ў Мінску праходзілі сустрэчы рознага ўзроўню. Адбыўся саміт, але Пашынян на яго не прыехаў. У той жа час армянскі бок даў згоду па шэрагу дакументаў, прынятых падчас мінскай сустрэчы.

Мінск, 8 траўня 2024
Sputnik
 
Дата публикации:08.05.2024
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:158
 
Ключевые слова:
Армения ОДКБ Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме