https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ігар Бокій стаў пяціразовым чэмпіёнам Еўропы па параплаванні 2024 года


У партугальскім Фуншале завяршыўся адкрыты чэмпіянат Еўропы па плаванні сярод спартсменаў з парушэннямі зроку і апорна-рухальнага апарата.
У заключны дзень кантынентальнага форуму чарговы трыумф святкаваў наш Ігар Бокій — на гэты раз беларусу не было роўных на дыстанцыі 200 метраў комплексным плаваннем у класе S13. Усяго Бокій павязе з выспы Мадэйра пяць залатых узнагарод і адну срэбную. З гэтага часу беларус з’яўляецца 30-разовым чэмпіёнам Еўропы, да таго ж у яго актыве 28 залатых узнагарод на сусветных форумах і 16 перамог на Паралімпійскіх гульнях.

Усяго ў Партугаліі беларускую каманду прадстаўлялі 10 атлетаў, з якіх медалі заваявалі чацвёра. Раней срэбным прызёрам кантынентальнага першынства стаў Ягор Шчалканаў (100 м на спіне, S9), на трэцюю прыступку п’едэстала падымаліся Максім Вашкевіч (100 метраў на спіне, S12) і Уладзімір Ізотаў (100 м брасам, SB12). Агульны вынік нашай зборнай склаў 9 узнагарод (5-2-2). Удзел у спаборніцтвах прынялі больш за 400 плыўцоў, разам з еўрапейскімі атлетамі на турніры выступілі таксама прадстаўнікі іншых частак свету.

Звязда, 28 красавіка 2024
 
Дата публикации:28.04.2024
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:300
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Плавание Чемпионат Европы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме