https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Саюзная дзяржава — узор міждзяржаўнага аб’яднання XXI стагоддзі


Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Барыс Грызлоў.
Паводле яго слоў, пасля пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета 4 лістапада 2021 г. саюзнае будаўніцтва атрымала магутны імпульс.

«Былі прыняты 28 галіновых праграм, якія былі рэалізаваны. Цяпер ёсць дарожная карта па выкананні шэрага праграм на 2024-2026 гады. І ўсё гэта ідзе стабільна. Мы бачым менавіта стабільнасць і канструктыўнасць выканання гэтых праграм», — адзначыў Барыс Грызлоў.

У Пасла пацікавіліся, наколькі ён задаволены хуткасцю інтэграцыі Беларусі і Расіі.

«Не хацелася б параўноўваць з еўрапейскімі прыкладамі. Проста я памятаю, як у 1951 годзе быў правобраз будучага Еўрасаюза. Гэта быў саюз вугалю і сталі. Шэсць краін было, і гэта ўсё развівалася 50 гадоў, — падкрэсліў ён. — У нас гэта развіццё ідзе значна хутчэй. Таму што мы брацкія народы, і тое, што мы зараз стварылі, — гэта фактычна ўзор міждзяржаўнага аб’яднання XXI стагоддзя».

Звязда, 29 красавіка 2024
 
Дата публикации:29.04.2024
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:275
 
Ключевые слова:
Россия Беларусь Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме