https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі зацверджана нацыянальная рамка кваліфікацый


Аб гэтым паведамілі у прэс-службе Мінпрацы, спасылаючыся на ведамасную пастанову нумар 46 ад 28 лістапада 2023 года.
Зацверджана нацыянальная рамка кваліфікацый, а таксама ўнесены змяненні ў Інструкцыю аб парадку распрацоўкі праектаў прафесійных стандартаў.

Нацыянальная рамка кваліфікацый — дакумент, які змяшчае абагульненае апісанне ўзроўняў кваліфікацыі і шляхоў іх дасягнення, галоўная задача якога — распрацоўка на адзінай метадалагічнай аснове патрабаванняў да кваліфікацый і прафесійным стандартам.

Як падзяліліся ў Мінпрацы, распрацоўка сектаральных рамак кваліфікацый (дакументы, якія вызначаюць адзіную шкалу патрабаванняў да кваліфікацый) і прафесійных стандартаў ажыццяўляецца сектаральнымі саветамі кваліфікацый, што ствараюцца пры дзяржаўных органах і канцэрнах. «На 1 студзеня 2024 года створаны 21 сектаральны савет кваліфікацый, а таксама зацверджана 55 прафесійных стандартаў, якія ўключылі больш за 130 прафесій рабочых і пасад служачых», — адзначылі ў прэс-службе.

А таксама растлумачылі, што прафесійны стандарт — гэта сучасны дакумент, які дэталёва апісвае працоўныя функцыі і адпаведныя ім працоўныя дзеянні і фарміруе сучасныя патрабаванні да ведаў і навыкаў. Такая дэталізацыя дазваляе сістэме адукацыі атрымаць дакладныя арыенціры для падрыхтоўкі адукацыйных праграм і забяспечваць якасць навучання.

Пастановай былі ўнесены змены ў Інструкцыю аб парадку распрацоўкі праектаў прафесійных стандартаў. Цяпер у Інструкцыі зацверджаны коды абласцей і найменняў прафесійнай дзейнасці.

Змяненні звязаны з нормамі Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якія ўступілі з 1 студзеня 2024 года, аб прымяненні прафесійных стандартаў, якія з’яўляюцца самастойнымі тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі. У сувязі з гэтым для групоўкі прафесійных стандартаў уведзены самастойныя коды абласцей і найменняў прафесійнай дзейнасці.

Да 1 студзеня 2024 года прафесійныя стандарты з’яўляліся структурнымі элементамі АКСД і АТКС, якія згрупаваны па відах эканамічнай дзейнасці і відах вытворчасцей і работ незалежна ад віду эканамічнай дзейнасці адпаведна. «Для паляпшэння ўспрымання коды абласцей і найменняў прафесійнай дзейнасці суаднесены з нумарамі выпускаў Адзінага кваліфікацыйнага даведніка пасад служачых (АКСД), Адзінага тарыфна-кваліфікацыйнага даведніка прафесій рабочых (АТКС) і, пры неабходнасці, найменнем раздзела (віду дзейнасці)».

«З улікам зацвярджэння нацыянальнай рамкі кваліфікацый, увядзення кодаў абласцей і найменняў прафесійнай дзейнасці, а таксама практыкі распрацоўкі праектаў прафесійных стандартаў макет прафесійнага стандарту выкладзены ў новай рэдакцыі», — паведамілі ў ведамстве. Зараз у макеце запаўняецца код вобласці і найменне прафесійнай дзейнасці, да якой адносіцца прафесійны стандарт. Таксама ўзровень кваліфікацыі, да якой адносіцца прафесія рабочага (пасада служачага) суадносіцца з узроўнем нацыянальнай рамкі кваліфікацыі. Акрамя таго, быў уведзены новы структурны элемент у выглядзе табліцы — «Размеркаванне кодаў працоўных функцый па прафесіях працоўных і адпаведным ім разрадам». Дадзеная табліца абавязковая да запаўнення ў выпадку, калі аднаму ўзроўню кваліфікацыі адпавядае больш за адзін разрад па адпаведнай прафесіі рабочага.

Таксама ў новай рэдакцыі пры ўстанаўленні ўнутрыслужбовага кваліфікацыйнага катэгаравання пасады служачага ў дадатковых звестках называюцца кваліфікацыйныя патрабаванні для прысваення адпаведных кваліфікацыйных катэгорый.

Пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2023 года нумар 46 «Аб змяненні пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 8 лістапада 2021 года нумар 78» набыла моц з 28 студзеня 2024 года.

Звязда, 12 лютага 2024
 
Дата публикации:12.02.2024
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:152
 
Ключевые слова:
Рамка квалификаций Профессиональный стандарт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме