https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь далучылася да 11 міжнародных дагавораў у рамках Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС)


Пра гэта гаворыцца ў пастанове Саўміна ад 29 снежня 2023 г. № 976, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Як вынікае з дакумента, афіцыйна апублікаванага 4 студзеня 2024 года, Беларусь далучылася да міжурадавага мемарандума дзяржаў (удзельнікаў ШАС) аб асноўных мэтах і напрамках рэгіянальнага эканамічнага супрацоўніцтва і запуску працэсу па стварэнню спрыяльных умоў у галіне гандлю і інвестыцый (падпісаны ў Алматы 14 верасня 2001 года) г.) і пратаколу да яго (падпісаны ў Шанхаі 28 траўня 2002 г.).

Акрамя таго, беларускі бок далучаецца да шэрага пагадненняў: аб тэхнічнай абароне інфармацыі ў Рэгіянальнай антытэрарыстычнай структуры ШАС, аб супрацоўніцтве ў сферах культуры, сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, СМІ, аховы аб’ектаў культурнай спадчыны, навукова-тэхнічным узаемадзеянні. Таксама ў спісе пратакол аб супрацоўніцтве ў галіне падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі службовых асоб мытных органаў, пагадненне аб міжбанкаўскім супрацоўніцтве (аб’яднанні).

Звязда, 4 студзеня 2024
 
Дата публикации:04.01.2024
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:186
 
Ключевые слова:
ШОС Международное сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме