Пагранічныя органы пачалі правядзенне кантролю адносна міжнародных паштовых адпраўленняў і тавараў, якія ідуць у адрас фізічных асоб, якія ўвозяцца (увезены) у Беларусь з тэрыторыі дзяржаў — членаў ЕАЭС.
«У адпаведнасці з п.2 Указа Прэзідэнта ад 25 верасня 2023 года нумар 297 «Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў» такія адпраўленні і тавары да іх дастаўкі або ўручэння фізічным асобам павінны быць дастаўлены ў месцы правядзення кантролю», — звярнулі ўвагу у ДПК.
Адзначаецца, што супрацоўнікі пагранічных органаў правяраюць укладанні, якія маюць прыкметы зместу грамадзянскіх беспілотнікаў і авіямадэляў. Таксама пад кантролем іншыя тавары, у іх ліку рэчывы і матэрыялы, за незаконнае перамяшчэнне якіх праз дзяржаўную граніцу Беларусі прадугледжваецца крымінальная адказнасць.
«Інфармацыя аб месцах і парадку правядзення кантролю размешчана ў раздзеле «Перавозчыкам» адзінага інтэрнет-партала мытных органаў», — дадалі ў ДПК.
Звязда, 1 студзеня 2024