«Афіцыйна пачалося паўнапраўнае членства каралеўства ў групе БРІКС, куды ўваходзяць Расія, Кітай і іншыя краіны, што ўмацоўвае яго пазіцыі ў свеце», — гаворыцца ў паведамленні тэлеканала.
У жніўні мінулага года на саміце арганізацыі ў ПАР было абвешчана, што краіны-члены БРІКС збіраюцца запрасіць у яе склад яшчэ шэсць дзяржаў. Сярод іх Саудаўская Аравія і ААЭ, якія з’яўляюцца найбуйнейшымі вытворцамі вуглевадародных рэсурсаў.
Звязда, 2 студзеня 2024