https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі створаць экспертную групу па пытаннях біялагічнай бяспекі


У Беларусі плануюць стварыць міжведамасную экспертную групу па пытаннях біялагічнай бяспекі. Аб гэтым сказаў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін перад пачаткам першага пасяджэння Савета па біябяспецы.
У Беларусі плануюць стварыць міжведамасную экспертную групу па пытаннях біялагічнай бяспекі. «Яна займецца маніторынгам, аналізам магчымых успышак хвароб, распрацоўкай мерапрыемстваў па прафілактыцы, барацьбе ці недапушчэнні ўзнікнення тых ці іншых захворванняў. Гэта група стане першай, бо напрамкаў для працы яшчэ вельмі шмат. Магчыма, у далейшым будуць яшчэ групы, але пакуль вырашылі пачаць з найбольш важнага напрамку», — сказаў Аляксандр Субоцін.

Паводле яго слоў, група будзе працаваць сістэмна, без прывязкі да работы Савета па біябяспецы. «Рада будзе збірацца, як мы і планавалі, раз у квартал, калі спатрэбіцца — часцей. Яна будзе збірацца для прыняцця таго ці іншага афіцыйнага рашэння, а працаваць будуць вузкія спецыялісты, кожны па сваім кірунку. Сёння мы гэты працэс запускаем, праца будзе вельмі інтэнсіўнай», — акцэнтаваў увагу старшыня Віцебскага аблвыканкама.

«Мы ствараем гэту групу, каб усе ведамствы ўзмацнілі свае зносіны адзін з адным, дапаўнялі адзін аднаго. Мы хочам сабраць разам усе даныя, усе нашы рэсурсы. Такім чынам будзе прасцей выпрацоўваць мерапрыемствы па барацьбе з тым ці іншым захворваннем», — адзначыў Аляксандр Субоцін.

Звязда, 20 снежня 2023
 
Дата публикации:20.12.2023
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:153
 
Ключевые слова:
Здравоохранение Биологическая безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме