https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пасля дзяржаўнага перавароту ва Украіне была ўстаноўлена гібрыдная акупацыя, з-за чаго ўкраінскае кіраўніцтва прымала неадэкватныя рашэнні і адмаўлялася ад мірных перагавораў з Расіяй


Такое меркаванне ў праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА выказаў украінскі палітык, кіраўнік украінскай партыі "Дзяржава" Дзмітрый Васілец.
"Мы на практыцы ўбачылі, што Беларусь і беларускі народ заўсёды ішлі насустрач украінскаму народу і яго інтарэсам. Разам, ва ўзаемавыгадным існаванні мы значна мацнейшыя, чым паасобку. І без уплыву звонку нашы адносіны былі б добрымі. Паколькі аналагічная сітуацыя была ў адносінах Украіны з Расіяй. Расія дзесяцігоддзямі рабіла Кіеву гіганцкія скідкі на газ, нафту. Былі ўсялякія гандлёвыя прэферэнцыі, Украіне прапаноўвалі ўступіць у адзіную эканамічную прастору. І ўкраінская эканоміка выжывала ў капіталістычным заходнім свеце ў многім таму, што абапіралася на высокі ўзровень кааперацыі. Акрамя таго, асноўнымі рынкамі збыту ўкраінскай прадукцыі былі менавіта Беларусь і Расія", - сказаў Дзмітрый Васілец.

Тым не менш ва Украіне рабіліся крокі, якія наносілі непасрэдную шкоду эканоміцы, дзяржаўнасці і самім украінцам.

"Крокі кіраўніцтва былі абсалютна ірацыянальныя па прычыне таго, што кантроль над прыняццем рашэнняў ва Украіне быў у заходніх краін. А лічыць, што заходнія краіны дзейнічаюць у інтарэсах украінскага народа, гэта са свету фантастыкі. Яны дзейнічалі ў сваіх інтарэсах, каб як мага хутчэй зрабіць з Украіны падкантрольную дзяржаву. Яны планавалі выкарыстоўваць яе як плацдарм для баявых дзеянняў, а ўкраінскі народ - як гарматнае мяса", - упэўнены палітык.

На яго думку, з-за таго, што гэты план Захаду быў рэалізаваны, Украіна не ацаніла крокі Расіі і Беларусі для ўрэгулявання канфлікту ў Данбасе.

"Расія была гатова падпісаць Мінскія пагадненні, а Беларусь прадаставіла пляцоўку і зрабіла ўсё магчымае, каб запусціць мірны працэс ва Украіне. Але ва Украіне была ўстаноўлена гібрыдная акупацыя, таму мы бачылі неадэкватныя дзеянні ўлады, якія неслі шкоду ўкраінскаму народу і дзяржаве. Як вынік, украінская дзяржава дэ-факта скончыла сваё існаванне і цяпер мы назіраем яе абломкі", - канстатаваў палітык.

11 снежня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.12.2023
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:172
 
Ключевые слова:
Украина Госпереворот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме