Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык сустрэўся з міністрам экалогіі і прыродных рэсурсаў Казахстана Ерланам Нысанбаевым на палях Сусветнага кліматычнага саміту.
Кіраўнікі прыродаахоўных ведамстваў абмеркавалі ўзаемадзеянне на пляцоўцы ЕАЭС у галіне кліматычнага парадку дня, а таксама пытанні ўвядзення прынцыпаў нізкавугляроднага развіцця эканомікі.
«Дасягнута дамоўленасць аб паглыбленні двухбаковага супрацоўніцтва па абмене вопытам у падрыхтоўцы Экалагічнага кодэкса ў Беларусі, абыходжанні з адходамі, у тым ліку адходамі пластыка, а таксама функцыянаванні аўтаматычнай сістэмы маніторынгу атмасфернага паветра», — падкрэслілі ў прэс-службе.
На заканчэнне сустрэчы Ерлан Нысанбаеў запрасіў беларускага калегу наведаць Казахстан для прадметнага абмеркавання ўзгодненых у ходзе гэтай сустрэчы напрамкаў узаемадзеяння.
Звязда, 3 снежня 2023