https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У.Чушаў уручыў даверчыя граматы прэзідэнту Македоніі


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербія і ў Рэспубліцы Македонія па сумяшчальніцтву Уладзімір Чушаў 31 студзеня ўручыў даверчыя граматы прэзідэнту Македоніі Георге Іванаву.

У ходзе сустрэчы, якая адбылася пасля афіцыйнай цырымоніі ўручэння даверчых грамат, бакі закранулі шырокі спектр перспектыў беларуска-македонскіх адносін у палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай сферах. Уладзімір Чушаў падкрэсліў зацікаўленасць Беларусі ў пабудове з Македоніяй узаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Размова ішла аб актывізацыі дзелавых кантактаў, развіцці міжрэгіянальных сувязей, а таксама пашырэнні дагаворна-прававой базы паміж Беларуссю і Македоніяй.

31 студзеня 2014, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:31.01.2014
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1092
 
Ключевые слова:
Беларусь-Македония Славянский мир
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме