https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія і расійскія спецыялісты зарыбілі Днепр сцерляддзю


Спецыялісты з Беларусі і Расіі сумесна зарыбляюць Днепр, у гэтым годзе ў раку выпушчана амаль палтары тысячы малявак сцерлядзі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце.
У апошнія гады супрацоўніцтва Дзяржінспекцыі з калегамі з Расіі толькі набірае абароты, адзначылі ў ведамстве. У пачатку кастрычніка ў Смаленску ў Днепр было выпушчана амаль 1,5 тыс. асобін малявак сцерлядзі.

«Яшчэ зусім маленькая сцерлядзь адправілася са спецыяльнага рэзервуара ў новы дом. Спачатку яе ўзважылі, што дазволіла вызначыць, які дакладны аб’ём рыбы выпусцілі ў вадаём. Вага кожнай рыбкі складае прыкладна 10 г. Рыбе трэба падрасці ў рацэ, вага кожнай асобіны будзе складаць у сярэднім да 1 кг», — адзначылі ў Дзяржінспекцыі.

Падставай для гэтага мерапрыемства паслужылі будаўнічыя работы, якія праходзілі на Крыжаўзвіжанскім мосце летась. Згодна з кантрактам, кампанія, якая праводзіла паблізу ракі рэканструкцыю, павінна папоўніць водна-біялагічныя рэсурсы. 

«На сённяшні дзень сцерлядзь знесена ў Чырвоную кнігу. Каб падтрымаць яе папуляцыю ў Дняпры, патрабуецца штучнае развядзенне і ўсяленне. Менавіта таму такія мерапрыемствы праводзяцца рэгулярна», — дадалі ў Дзяржінспекцыі.

Рака Днепр — важная водная артэрыя не толькі на тэрыторыі Смаленскай вобласці, але таксама і ў Рэспубліцы Беларусь. Зарыбленне праводзілася пад кантролем прадстаўнікоў дзяржаўнай інспекцыі і супрацоўнікаў Маскоўска-Окскага тэрытарыяльнага кіравання Росрыбалоўства.

Звязда, 15 кастрычніка 2023
 
Дата публикации:15.10.2023
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:274
 
Ключевые слова:
Стерлядь Рыбоводство Охрана природы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме