https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У нестабільнасці на Блізкім Усходзе Аляксандр Лукашэнка бачыць пагрозу для краін Мытнага саюза


Лукашэнка падкрэсліў, што канфлікты на Блізкім Усходзе закранаюць інтарэсы Беларусі, Расіі і Казахстана.
"Мы асцерагаемся пераліву гэтага тэрарызму на Мытны саюз цераз наш Казахстан. Гэта вялікая небяспека, вялікая пагроза паўднёвым межам нашага Еўразійскага эканамічнага саюза", — сказаў ён у інтэрв`ю казахскаму тэлеканалу 24 KZ напярэдадні свайго візіту ў Казахстан 3—4 кастрычніка.

 "У нас існавалі пэўныя адносіны і гандлёва-эканамічныя. Яны вельмі мелі патрэбу ў нашай прадукцыі, мы штосьці куплялі ў іх. У палітычных адносінах мы вельмі дружныя, Казахстан — тым больш, гэта мусульманскія краіны. І з прычыны гэтага нестабільнасць нам на карысць не пайшла", — адзначыў беларускі кіраўнік. "Таму мы ў поле зроку трымаем гэтыя праблемы. Мы адкрыта гаворым пра тое, што нас не задавальняе ў гэтым канфлікце", — дадаў ён.

Арцём Шрайбман, БелаПАН
Мінск, 2 кастрычніка 2013
 
Дата публикации:02.10.2013
Тематика:Новости, ЕАЭС
Просмотров:1048
 
Ключевые слова:
Терроризм Ближний Восток Мытны саюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме