https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Магілёў далучыўся да праекта "Зялёная карта"


Жыхары Магілёва змогуць атрымліваць інфармацыю аб пунктах прыёму другаснай сыравіны ў сваім горадзе пры дапамозе праекта "Зялёная карта" — greenmap.by, паведамляе прэс-служба Цэнтра экалагічных рашэнняў (ЦЭР).
На карце горада пазначаныя 68 пунктаў, у якія можна здаць другасныя матэрыяльныя рэсурсы, небяспечныя адходы, а таксама аддаць непатрэбныя рэчы — адзенне, кнігі і г.д. Найбольш шырока на карце паказаныя месцы збору адпрацаваных батарэек, але ў той жа час адсутнічаюць пункты прыёму бытавой тэхнікі і мэблі, адзначылі ў ЦЭР.

Цяпер праект "Зялёная карта" даступны таксама для Мінска, Гродна, Брэста, Слоніма, Полацка, Наваполацка і Ліды.

Як адзначыў дырэктар ЦЭР Яўген Лабанаў, праекту "Зялёная карта" нядаўна споўніўся год, і "амаль кожны месяц на карце з`яўляюцца новыя населеныя пункты — далучаюцца і абласныя цэнтры, і гарады паменш". Восенню ЦЭР мае намер запусціць новую абноўленую версію сайта праекта.

"Зялёная карта" — гэта грамадскі інтэрнэт-праект, які ўяўляе сабой інтэрактыўную карту з нанесенымі на ёй пунктамі збору другасных матэрыяльных рэсурсаў і непатрэбных рэчаў.

Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 28 жніўня 2013
 
Дата публикации:28.08.2013
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1404
 
Ключевые слова:
Вторсырьё Магілёў Экология
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме