https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Бруселі намеснік міністра замежных спраў Беларусі сустрэлася з высокапастаўленымі еўрапейскімі чыноўнікамі


Падчас візіту ў Брусель 8—10 красавіка намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына сустрэлася з высокапастаўленымі еўрапейскімі чыноўнікамі.
Як паведамляе прэс-служба МЗС, адбыліся сустрэчы з членам Еўрапейскай камісіі па пытаннях пашырэння ЕС і Еўрапейскай палітыцы добрасуседства Штэфанам Фюле, намеснікам генсакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў (ЕСЗД) Хельгай Шмід, выканаўчым дырэктарам ЕСЗД Луісам Фернандэсам дэ ля Пенья, намеснікам гендырэктара па гандлі Еўракамісіі Петэрам Балашам, дырэктарам ЕСЗД па Расіі, "Усходнім партнёрстве", рэгіянальным супрацоўніцтве і АБСЕ Гунарам Вігандам.

"Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця адносін паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам, у тым ліку пытанні "Усходняга партнёрства", экспертных дыялогаў у сферы ўзаемнай цікавасці. Сярод іншага абмеркаваная магчымасць правядзення беларуска-еўрапейскіх кансультацый па пытаннях гандлю", — паведамляе прэс-служба МЗС.

Падчас візіту Алена Купчына таксама сустрэлася з кіраўніком камітэта па замежных справах Еўрапарламента Элмарам Брукам.

БелаПАН
Мінск, 11 красавіка 2013
 
Дата публикации:11.04.2013
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1269
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз Восточное партнёрство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме