https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Па нафту — у глыбокія гарызонты


Беларускія геолагі плануюць шукаць "чорнае золата" ў больш глыбокіх гарызонтах зямлі.
Пра гэта паведаміў журналістам падчас прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры намеснік генеральнага дырэктара, галоўны геолаг па нафце і газе геолагаразведвальнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Белгеалогія" Яраслаў Грыбок.

— У будучыні радовішчам, што знаходзяцца ў стадыі распрацоўкі, спатрэбіцца пэўная дэталізацыя: пошукі нафты плануецца весці ў больш глыбокіх пластах зямлі і на тэрыторыі, што знаходзіцца вакол радовішчаў, — адзначыў Яраслаў Грыбок. — На прабуранай летась свідравіне "Шумяціцкая-1" быў атрыманы прыток нафты. Варта ацаніць ніжнія гарызонты гэтага радовішча, а таксама пароды фундамента. Яны (граніт і іншыя крышталічныя пароды) звычайна не змяшчаюць нафты, але ў некаторых рэгіёнах яна ўсё ж там сустракаецца. Вынік, які ўдалося атрымаць на Шумяціцкай-1, гаворыць пра тое, што ў гэтых пародах ёсць вуглевадароды і яны насычаныя.

Сёння ў Беларусі адкрыта 77 радовішчаў нафты. У актыўнай распрацоўцы — прыкладна 60-65 радовішчаў. Штогод здабываецца 1 мільён 660 тысяч тон нафты. Патрэбы краіны ў ёй, дзякуючы гэтай колькасці, задавальняюцца на трэць. Астатняе даводзіцца набываць за мяжой. Амаль усе пошукі нафты базуюцца вакол Прыпяцкага прагіну, пераважна на тэрыторыі Гомельскай вобласці. Таксама пошукавая праца вядзецца і ў іншых частках Беларусі: у Аршанскай і Падляска-Брэсцкай упадзінах.

Яраслаў Грыбок таксама звярнуў увагу на тое, што для такіх даследаванняў патрабуюцца высокатэхналагічныя сродкі. Сёлета геолагаразведвальнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Белгеалогія" плануе набыццё кампрэсарнай устаноўкі і сейсмастанцыі, якія дазваляюць ацэньваць ніжнія гарызонты зямных нетраў больш надзейным спосабам сейсмаразведкі.

Што ж датычыць іншых каштоўных карысных выкапняў, то ў апошнія гады аб`ёмы працы па пошуках алмазаў і высакародных металаў скараціліся, паколькі на першым плане — здабыча паліўна-энергетычных рэсурсаў і рэсурсаў, якія забяспечваюць патрабаванні развітай прамысловасці, напрыклад, будаўнічай і калійнай. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Беларускі навукова-даследчы геолагаразведвальны інстытут" Андрэй Каўхута. Па яго словах, перспектывы здабываць золата і алмазы ў Беларусі ёсць, але трэба ўкласці значныя сродкі ў пошук.

Сланцавы газ знайсці ў Беларусі таксама верагодна. Для яго пошуку ўжо выдзелена восем участкаў, тры з якіх знаходзяцца ў Брэсцкай вобласці, на тэрыторыі Падляска-Брэсцкай упадзіны, і пяць — у Прыпяцкім прагіне (тэрыторыі Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей).

Ганна Гарустовіч
Звязда, 5 красавіка 2013
 
Дата публикации:05.04.2013
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1877
 
Ключевые слова:
Месторождние Полезные ископаемые Нефть Сланцевый газ Геология
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме