Новы кіраўнік пасольства Швецыі ў Беларусі Марцін Оберг пачаў работу ў якасці часовага паверанага. .
У дыпламатычнай місіі таксама праінфармавалі, што да гэтага Марцін Оберг займаў пасаду намесніка пасла ў шведскім пасольстве ў Маскве.
Акрамя таго, у паведамленні на сайце адзначаецца, што пасольства не будзе адкрыта для наведвальнікаў да восені па прычыне абмежаванай колькасці супрацоўнікаў, а таксама летніх канікул. За консульскай дапамогай у надзвычайных сітуацыях грамадзяне Швецыі ў гэты перыяд змогуць звяртацца ў іншыя пасольствы Еўрапейскага саюза.
Што датычыцца выдачы віз для паездак у Швецыю, то яна па-ранейшаму будзе ажыццяўляцца пасольствам Эстоніі ў Беларусі.
2 ліпеня 2013, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА