https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвярджае імкненне Беларусі прадаўжаць актыўную барацьбу з гандлем людзьмі і іншымі праявамі міжнароднай злачыннасці


Аб гэтым ён заявіў 30 мая на сустрэчы з намеснікам Генеральнага сакратара ААН - выканаўчым дырэктарам Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці Юрыем Фядотавым, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Не выхваляючыся, Беларусь старалася зрабіць многае па тых напрамках работы, якія знаходзяцца ў вашай кампетэнцыі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гадоў 12-13 таму Беларусь вельмі актыўна занялася пытаннем барацьбы з гандлем людзьмі ў розных яго праяўленнях. Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь набыла пэўны вопыт і па асобных напрамках значна рушыла наперад. "Мы гэтым ганарымся, таму што лічым, што ў сучасным свеце такія праяўленні недапушчальныя", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Што датычыцца барацьбы са злачыннасцю, то Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусі складана, паколькі яна з`яўляецца транзітнай дзяржавай, і праз тэрыторыю краіны праходзяць патокі нелегальнай міграцыі, робяцца спробы перамяшчэння наркотыкаў, радыеактыўных рэчываў. "І нам хочаш не хочаш даводзіцца весці вельмі жорсткую барацьбу з гэтымі праявамі", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да Юрыя Фядотава, адзначыў, што Беларусі ёсць што расказаць у плане праводзімай работы па напрамках, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці. Што датычыцца праведзенай у Мінску канферэнцыі для прадстаўнікоў праваахоўных органаў дзяржаў - удзельніц Групы сяброў, якія аб`ядналіся ў барацьбе з гандлем людзьмі, то кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў упэўненасць, што яна пойдзе на карысць усёй сусветнай супольнасці.

Юрый Фядотаў падзякаваў Прэзідэнту Беларусі за пастаянную падтрымку намаганняў ААН у пытаннях барацьбы з гандлем людзьмі, а таксама за тое, што робіць Беларусь на працягу многіх гадоў у гэтым напрамку. Ён адзначыў, што Беларусь стаіць ля вытокаў стварэння ў ААН Групы сяброў, якія аб`ядналіся ў барацьбе з гандлем людзьмі, а таксама з`яўляецца ініцыятарам Глабальнага плана дзеянняў ААН па барацьбе з гандлем людзьмі, прынятага Генеральнай Асамблеяй ААН у 2010 годзе. Ён падкрэсліў, што гэтай праблематыцы ААН удзяляе вялікую ўвагу. У прыватнасці, два тыдні таму ў Нью-Ёрку праходзілі мерапрыемствы на высокім узроўні, дзе абмяркоўваліся напрамкі работы па павышэнню эфектыўнасці міжнароднага супрацоўніцтва ў барацьбе з гандлем людзьмі.

"Голас Беларусі гучыць вельмі важка, аўтарытэтна, актыўна, з вамі лічацца, і гэта садзейнічае ў цэлым умацаванню іміджу Беларусі на міжнароднай арэне ў рамках ААН", - сказаў намеснік Генеральнага сакратара ААН - выканаўчы дырэктар Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці.

Юрый Фядотаў адзначыў, што Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун прасіў перадаць Аляксандру Лукашэнку сваю высокую ацэнку тым намаганням, якія прыкладае Беларусь у гэтым напрамку.

30 мая 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.05.2013
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:1204
 
Ключевые слова:
Беларусь-ООН Торговля людьми Криминал Наркотрафик Транзит
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме