https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кіраўніцтва Дзяржкамваенпрама прапаноўвае разгледзець пытанне аб стварэнні ў Беларусі тэхнапарка ваеннага прызначэння


Пра гэта паведаміў прадстаўнік Дзяржкамваенпрама па інфармацыі і сувязях з грамадскасцю Уладзімір Лаўранюк.
Старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі Сяргей Гурулёў лічыць неабходным разгледзець пытанне аб стварэнні тэхнапарка ваеннага прызначэння або ў складзе існага Парка высокіх тэхналогій, або самастойнай адміністрацыі.

Паводле яго слоў, гэтая тэма закраналася на праведзеным 16 красавіка на базе ААТ "Пеленг" пасяджэнні круглага стала пад старшынствам віцэ-прэм`ера Беларусі Пятра Пракаповіча.

У кіраўніцтве камітэта ўпэўнены, што стварэнне такога тэхнапарка дазволіць арганізаваць працэс па развіцці крытычна важных тэхналогій, якія змогуць забяспечыць распрацоўку і асваенне ў вытворчасці сучаснага запатрабаванага на рынках узбраення. У якасці прыкладу прыводзіцца асвоенае ў Беларусі стварэнне новых кампазітных матэрыялаў на аснове нанатэхналогій, стварэнне сучаснай радыёэлектроннай элементнай базы для вырашэння задач радыёлакацыі, IT-тэхналогій, што ў сваю чаргу павінна стаць асновай для распрацоўкі і вытворчасці ў тым ліку сістэм касмічнага прыборабудавання, беспілотных лятальных апаратаў, сучасных радыёлакатараў і г.д.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 18 красавіка 2013
 
Дата публикации:18.04.2013
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1718
 
Ключевые слова:
Технопарк Оборона Инновации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме