https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Манумент «Радзіма-маці кліча!» — афіцыйны лагатып 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне


Пры гэты паведамляе news.by.
У Музеі Перамогі на Паклоннай гары ў Маскве адбылася прэзентацыя мерапрыемстваў, якія пройдуць у Расіі да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэта больш за 170 буйных праектаў. Многія будуць разам з беларусамі. Адзін з найважнейшых — акцыя «Цягнік Памяці». 

Акрамя таго, арганізатары прапанавалі афіцыйны лагатып 80-годдзя Перамогі. Галоўным сімвалам стаў манумент «Радзіма-маці кліча!». Ён устаноўлены на Мамаевым кургане ў Валгаградзе і прысвечаны героям Сталінградскай бітвы.

«Калі казаць пра вялікую скульптуру Яўгена Вучэціча „Радзіма-маці кліча!“, то гэта сапраўды вобраз, які ўсім нам знаёмы з дзяцінства. І ён выклікае самыя велічныя пачуцці ў нашага народа. Мне здаецца, у гэтым сімвал сілы, непераможнасці і сімвал Перамогі», — расказаў Уладзімір Машкоў, народны артыст Расіі.

Выканаўчы дырэктар Усерасійскага грамадскага руху «Валанцёры Перамогі» Анастасія Рабава адзначыла: «У нас вялікія праекты з рознымі краінамі СНД, у тым ліку і з Беларуссю вялізная колькасць мерапрыемстваў, якія мы праводзім разам. Гэта праекты „Сад памяці“, „Свечка памяці“, „Вогненныя карціны вайны“. І асабліва каштоўна, калі „Цягнік Перамогі“ прыязджае на тэрыторыю Беларусі і разам мы з добраахвотнікамі з дзвюх самых брацкіх краін, суправаджаем гэтае мерапрыемства. Таму што яно ўнікальнае, і гэта магчымасць кожнаму не проста дакрануцца, а стаць часткай гэтай гісторыі».

У год 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя вырашальным бітвам і іншым важнейшым падзеям вайны. Асаблівая ўвага надаецца ўшанаванню памяці загінулых.

Звязда, 20 лістапада 2024
 
Дата публикации:20.11.2024
Тематика:Культура, Союзное государство
Просмотров:95
 
Ключевые слова:
80-летие Победы Великая Отечественная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме