https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Максім Рыжанкоў назваў хітрасцю "сакрэтны" візіт прадстаўнікоў краін ЕС у Хатынь


Еўрапейскія дыпламаты спрабуюць паказаць сваю міралюбнасць, ускладаючы кветкі ў Хатыні, сказаў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў.
Беларускае грамадства кожны год у дзень спалення нацыстамі Хатыні аддае даніну памяці ахвярам трагедыі.

Напярэдадні гадавіны трагедыі ў Хатыні дыпламаты еўрапейскіх краін усклалі кветкі каля мемарыяла, пазбегнуўшы асвятлення сваіх дзеянняў у СМІ.

"Мне цяжка сказаць, з чым гэта звязана, нейкая хітрасць ва ўсім гэтым ёсць. З аднаго боку, гэтыя краіны ўзбройваюцца, ва ўсіх сваіх дактрынах запісваюць Беларусь і Расію як галоўныя крыніцы пагроз, ставяць задачы па стварэнні адзінай арміі Еўропы (800 млрд толькі на ўзбраенне). І вось яны ўзгадалі пра тое, што 85 гадоў таму тут была фактычна ўся Еўропа", - нагадаў ён.

Па яго словах, фактычна ўсе еўрапейскія краіны аддавалі нацыстам свае ўзброеныя сілы для паходу на тэрыторыю СССР.

"Цяпер яны адначасова са сваімі планамі, адначасова з найвышэйшым узроўнем русафобіі, антыбеларускасці, якая сёння разгорнута ў большай ступені ў краінах уздоўж нашай мяжы з ЕС, яны прыязджаюць сюды (у Хатынь) успамінаюць і ўскладаюць (кветкі). Гэта баланс паміж тым, што яны робяць на самай справе і зведваюць унутры, каб адчуваць сябе больш узважана", - лічыць Рыжанкоў.

На яго думку, такім чынам яны спрабуюць паказаць сваю нейкую міралюбнасць і пакаянне, але на самай справе гэтага няма, як і раскаяння.

"Гэта чыста афіцыйныя знакі ўвагі. Тое, што гэта адбываецца без камер, толькі гаворыць аб тым, што шчырасці ў гэтым няшмат", - падсумаваў кіраўнік МЗС.

Хатынь, 22 сакавика 2025
Sputnik
 
Дата публикации:22.03.2025
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:52
 
Ключевые слова:
Хатынь Вторая мировая война Геноцид Нацизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме