https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі праходзіць міжнародная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»


Об гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінпрыроды.
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя запрашае жыхароў і арганізацыі Беларусі прыняць актыўны ўдзел у самай масавай міжнароднай экалагічнай акцыі — «Гадзіна Зямлі — 2024», якая пройдзе 30 сакавіка.

«Гадзіна Зямлі» — гэта перш за ўсё сімвалічная акцыя па прыцягненні ўвагі да наступстваў змянення клімату, неабходнасці адказных адносін да прыроды і рэсурсаў нашай планеты. У сотнях гарадоў свету на гадзіну згаснуць вокны дамоў і грамадскіх будынкаў, знікне падсветка славутасцяў. Мінпрыроды запрашае ўсіх далучыцца да акцыі: «У 20.30 на гадзіну выключым святло разам».

Упершыню «Гадзіна Зямлі» была праведзена ў аўстралійскім Сіднеі 31 сакавіка 2007 года. А ўжо праз год акцыю падтрымала 35 дзяржаў і больш за 400 гарадоў. Беларусь далучылася да мерапрыемства ў 2009 годзе.

У мерапрыемстве штогод прымаюць удзел больш за 2 млрд грамадзян і тысячы прадпрыемстваў са 190 краін, згасае падсветка на больш за 18 тыс. архітэктурных помнікаў. Паколькі гэта добраахвотная акцыя, людзі самі вырашаюць, колькі і якія электрычныя прыборы яны выключаць, а гарадскія ўлады ініцыююць выключэнне падсветкі гарадскіх аб’ектаў.

«Вядома ж, само па сабе гадзіннае адключэнне святла не можа прыкметна палепшыць экалагічную абстаноўку на Зямлі. Але эканомія энергіі і не з’яўляецца галоўнай мэтай акцыі — важна адзінства, якое праяўляюць людзі перад тварам экалагічных праблем, гатоўнасць кожнага зрабіць свой уклад у дабрабыт планеты. “Гадзіна Зямлі” — самая масавая грамадская акцыя ў гісторыі чалавецтва», — звярнулі ўвагу ў Мінпрыроды.

У Мінскім гарадскім камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя дадалі, што ў гэты час у сталіцы традыцыйна адключаецца падсветка такіх знакавых аб’ектаў, як стадыён «Дынама», Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай айчыннай вайны, бізнес-цэнтр «Футурыс», архітэктурны комплекс «Вароты Мінска», Белдзяржцырк і іншыя. Арганізатары акцыі ў мэтах бяспекі не рэкамендуюць адключаць вулічнае асвятленне, аэранавігацыйныя агні, святлафоры.

Звязда, 30 сакавіка 2024
 
Дата публикации:30.03.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:86
 
Ключевые слова:
Экология Час Земли Охрана природы Акция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме