https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выстава да 90-гадовага юбілею Чынгіза Айтматава адкрыецца 12 снежня ў Мінску


Кніжна-ілюстрацыйная выстава "Каўчэг Чынгіза Айтматава", прымеркаваная да 90-гадовага юбілею пісьменніка, адкрыецца 12 снежня ў Мінску ў Нацыянальнай бібліятэцы, паведамілі арганізатары.
Экспазіцыя прадставіць творы Чынгіза Айтматава, літаратуру пра жыццё і творчасць пісьменніка з бібліятэчнага фонду. Асаблівае месца зоймуць пераклады на беларускую мову аповесцей "Джаміля", "Бывай, Гюльсары!", "Першы настаўнік", раманаў "Буранны паўстанак: I вякуе дзень даўжэй за век" і "Калі падаюць горы. Вечная нявеста".

Багаты і разнастайны ілюстрацыйны матэрыял і выданні, падораныя Кыргызстанам Нацыянальнай бібліятэцы: энцыклапедыя "Сусвет Айтматава", зборнік твораў Чынгіза Айтматава "Белы дождж" і 4 часткі відэапераказу эпасу "Манас" дапоўняць выставу. Акрамя таго, будзе працаваць перасовачная фотавыстава пасольства Кыргызстана ў Беларусі "Айтматаў - дыпламат".

"Вядомы і шануемы ва ўсім свеце пісьменнік Чынгіз Айтматаў пакінуў пасля сябе багатую літаратурную спадчыну. Яго творы, прасякнутыя нацыянальнымі міфамі і легендамі, па сённяшні дзень выклікаюць шчырую цікавасць вялікага кола чытачоў", - адзначылі ў Нацыянальнай бібліятэцы.

Выстава, якая арганізавана сумесна з пасольствам Кыргызстана ў Беларусі, будзе дзейнічаць да 10 студзеня.

7 снежня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.12.2018
Тематика:Культура, Национальные центры
Просмотров:634
 
Ключевые слова:
Выставка Кыргызстан Чингиз Айтматов Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме