https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнцкая бібліятэка прэзентавала пілотны праект «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь у дапоўненай рэальнасці»


Праект распрацаваны ў супрацоўніцтве з прыватнай кампаніяй.
Распрацоўшчыкі распавялі, што праект уяўляе сабой кансультанта Алесю ў дапоўненай рэальнасці, якая цытуе артыкул 79 Асноўнага закона Беларусі. У далейшым плануецца работа над больш складанымі механізмамі зносін. Чалавек зможа пытацца, якімі правамі ён валодае ў той ці іншай сітуацыі, а кансультант адкажа цытатамі з Канстытуцыі. Звярнуцца да кансультанта можна будзе з дапамогай QR-кода, размешчанага ў розных установах. Праект распрацаваны на валанцёрскіх пачатках.

Работнікі бібліятэкі і прадстаўнікі кампаніі заўважылі, што з дапамогай сучасных тэхналогій хацелі бліжэй пазнаёміць моладзь з законамі нашай краіны.

Звязда, 13 сакавіка 2024
 
Дата публикации:13.03.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:199
 
Ключевые слова:
Конституция QR-код Технологии Законодательство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме