https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нашчадкі Ігната Дамейкі наведалі галоўную бібліятэку Беларусі


Госці былі ўражаныя не толькі бібліятэкай, але і выставай "Беларусь і Біблія", якая днямі праходзіць у Мінску.
Спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі правялі экскурсію для Пас Дамейка — праўнучкі вядомага навукоўца, геолага і ўраджэнца Гродзеншчыны Ігната Дамейкі, паведамілі ў прэс-службе ўстановы.

На радзіму дзеда Пас Дамейка прыехала разам з дачкой і двума ўнукамі. Акрамя чытальных залаў, гасцям паказалі кніжную спадчыну, звязаную з іх продкам.

Па словах намесніка дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алеся Сушы, нашчадкі Ігната Дамейкі планавалі зайсці ў галоўнае кнігасховішча краіны толькі на гадзіну, але размова працягвалася амаль пяць гадзін. Адзін з унукаў, Джэймс, нават паспрабаваў перапісваць па-беларуску Біблію на выставе, якая гэтымі днямі праходзіць у сценах бібліятэкі. Захапіўся ўнікальнай экспазіцыяй і ўнук Нік.

"Яны неаднаразова паўтарылі, што гэта найлепшая бібліятэка, якую яны бачылі ў сваім жыцці. Магчыма, гэта не толькі камплімент", — падзяліўся ўражаннямі ад сутрэчы на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Алесь Суша.

Напрыканцы сустрэчы нашчадкі Ігната Дамейкі атрымалі ў падарунак фотаальбом "Кніжная спадчына Беларусі".

Мінск, 5 кастрычніка 2018
Sputnik
 
Дата публикации:05.10.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:316
 
Ключевые слова:
Ігнацы Дамейка Беларусы ў свеце Выставка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме