У Барселоне (Іспанія) 26 верасня адкрылася ганаровае консульства Беларусі.
Урачыстае мерапрыемства адкрыцця консульства, якое размясцілася на бульвары Рамбла дэ Каталонія, 124, прайшло з удзелам пасла Беларусі ў Францыі і Іспаніі Паўла Латушкі, прадстаўнікоў іспанскага ўрада і мясцовых уладаў, дыпламатычнага корпуса.
Павел Латушка ўручыў ганароваму консулу Беларусі ў Барселоне Крысціяну Балсэлсу Навары консульскую экзекватуру, герб і сцяг Рэспублікі Беларусь,.
Урачыстае мерапрыемства адкрыцця консульства, якое размясцілася на бульвары Рамбла дэ Каталонія, 124, прайшло з удзелам пасла Беларусі ў Францыі і Іспаніі Паўла Латушкі, прадстаўнікоў іспанскага ўрада і мясцовых уладаў, дыпламатычнага корпуса.
Павел Латушка ўручыў ганароваму консулу Беларусі ў Барселоне Крысціяну Балсэлсу Навары консульскую экзекватуру, герб і сцяг Рэспублікі Беларусь,.
Адкрыццё ганаровага консульства ў Барселоне "будзе садзейнічаць развіццю беларуска-іспанскага супрацоўніцтва ў цэлым, а таксама міжрэгіянальнаму супрацоўніцтву ў эканамічнай і гуманітарнай сферах, лепшаму ўзаемнаму пазнанню народаў дзвюх краін", адзначыў Латушка, выступаючы на цырымоніі.
Дыпламат падкрэсліў "значную інтэнсіфікацыю беларуска-іспанскага супрацоўніцтва за мінулыя гады: арганізацыю візітаў на ўзроўні членаў урадаў, падпісанне пагадненняў аб супрацоўніцтве ў эканамічнай сферы, па пытаннях юстыцыі, турызму, стандартызацыі і сертыфікацыі, пазбяганні падвойнага падаткаабкладання".
У якасці найважнейшай знешнепалітычнай падзеі двухбаковых адносінаў Латушка назваў адкрыццё пасольства Беларусі ў Іспаніі.
У гэты ж дзень пасол Беларусі ў Іспаніі прадставіў новага ганаровага консула намесніку прадстаўніка ўрада Іспаніі ў Каталоніі Марыі Мантсерат Гарсіі і віцэ-мэру Барселоны Лауры Перэс Кастаньё. Яны віталі прызначэнне беларускага ганаровага консула ў Барселоне, выказаўшы зацікаўленасць у пашырэнні супрацоўніцтва з Беларуссю ў эканамічнай сферы праз арганізацыю эканамічных прэзентацый беларускіх кампаній у вобласці Каталонія і мясцовага бізнесу ў Беларусі.
Таксама адбылася сустрэча Латушкі і Балсэлса Навары з генеральным дырэктарам футбольнага клуба "Барселона" Хаумэ Масферэрам, падчас якой абмеркаваны перспектывы стварэння ў Беларусі дзіцячай школы футбола пад патранатам клуба "Барселона".
Паводле дадзеных іспанскай статысткі, у аўтаномнай вобласці Каталонія пражывае каля 1,8 тысячы беларусаў. Авіякампанія "Белавія" на працягу 2017 года перавезла больш за 40 тысяч пасажыраў па маршруце Мінск — Барселона. Барселона з`яўляецца адным з гарадоў — лідараў па размяшчэнні прафесійных і ганаровых консульстваў, якіх разам з беларускім ганаровым консульствам налічваецца 95.
З 2015 года дзейнічае ганаровае консульства Беларусі ў Алікантэ.