https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Гальшанскі замак запрашае на фестываль сярэднявечнай культуры


Гальшаны 21 мая сёмы раз прымуць фестываль сярэднявечнай культуры "Гальшанскі замак", паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага райвыканкама.
"Фестываль, як і сам Гальшанскі замак, што захоўвае шмат таямніц, сталі візітнай карткай Ашмянскага раёна. Свята нязменна прыцягвае мноства гасцей не толькі з Беларусі, але і з краін блізкага замежжа", - адзначылі ў райвыканкаме, падкрэсліўшы, што ў бягучым годзе праграма фестывалю будзе цікавай для кожнага наведвальніка.

Аматары ваеннай тэматыкі акунуцца ў атмасферу сапраўднага сярэднявечнага рыцарскага стану, змогуць паглядзець паядынкі коннага турніру, адзіночныя бітвы рыцараў і сценка на сценку.

Традыцыйнымі сталі і турніры лучнікаў. Усіх жадаючых навучаць сярэднявечным адзінаборствам. У горадзе майстроў гасцей навучаць чаканіць манеты і хадзіць на хадулях.

У культурную праграму ўключаны майстар-класы па сярэднявечных танцах у аўтэнтычным музычным суправаджэнні.

Дзённую праграму фестывалю адкрыюць тэатралізаваным шэсцем, а адметнай асаблівасцю стане ўнікальны спектакль "Адвечная песня", які каля сцен замка паставяць прадстаўнікі Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

Ад замка будуць стартаваць і экскурсіі па незвычайных і таямнічых мясцінах Гальшанаў. Яшчэ адна адметнасць фестывалю - вячэрняя музычная праграма з удзелам вядомых этна-фолк груп і незабыўнае фаер-шоу.

Напярэдадні фестывалю пройдзе навуковая канферэнцыя "Гальшанскія чытанні", тэма якой - асаблівасці рэгіянальнага развіцця Ашмяншчыны ў Х-ХХ стагоддзях.

11 мая 2016, Гродна
Сяргей Гаўрыцкі - БЕЛТА
 
Дата публикации:11.05.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:942
 
Ключевые слова:
Гальшаны Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме