https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь па індэксе мацярынства займае першае месца ў СНД і 25-е - у свеце


Беларусь па індэксе мацярынства займае 25-ю пазіцыю сярод 179 краін свету, спрыяльных для мацярынства, а сярод краін СНД знаходзіцца на першым месцы.
Аб гэтым паведаміла на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка аддзела народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка.

Нягледзячы на няпростую эканамічную сітуацыю, дзяржава захоўвае свае сацыяльныя абавязацельствы па падтрымцы сем`яў з дзецьмі, паколькі гэта мае вялікае значэнне для будучай сацыяльна-эканамічнай і дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне. Асабліва значныя меры прыняты ў апошнія гады пры рэалізацыі Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі.

У краіне забяспечаны рост памераў дапамог па доглядзе дзіцяці, уведзены дадатковыя віды матэрыяльнай падтрымкі сем`яў, прадастаўляецца шырокі спектр сацыяльных паслуг. Так, пры нараджэнні і выхаванні дзяцей назначаецца 11 відаў дапамог.

Істотнымі з`яўляюцца памеры дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці - 10 бюджэтаў пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (Br16 млн 994,3 тыс.) пры нараджэнні першага дзіцяці і 14 БПМ (Br23 млн 792 тыс.) - пры нараджэнні другога і наступных дзяцей. У перыяд догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў памер дапамогі складае 35-40 працэнтаў сярэдняга заработку па краіне, прычым незалежна ад таго, застрахавана жанчына або не.

Акрамя таго, сем`і на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў атрымліваюць дадатковую дапамогу, памер якой складае 50 працэнтаў БПМ (Br849 тыс. 700).

Выплаты ажыццяўляюцца на 541,5 тыс. дзяцей (30,3 працэнта ад агульнай колькасці дзяцей), пры гэтым ахоп дапамогамі дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў складае практычна 100 працэнтаў.

Сістэма падтрымкі шматдзетных сем`яў узмоцнена ўвядзеннем з 2015 года новага элемента - сямейнага капіталу. Гэта аднаразовае прадастаўленне сем`ям безнаяўных грашовых сродкаў у памеры $10 тыс. пры нараджэнні, усынаўленні (удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей.

Колькасць насельніцтва краіны на 1 красавіка 2016 года складае 9 млн 498,7 тыс. чалавек. У краіне жыве каля 2,7 млн сем`яў, з іх 1,2 млн (амаль 45 працэнтаў) маюць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў. 15 мая ў Беларусі традыцыйна адзначаецца Міжнародны дзень сям`і.

Гэта свята дэманструе, што ўвага да праблем сям`і вялікая ва ўсім свеце і традыцыйныя сямейныя каштоўнасці застаюцца непарушнымі.

У бягучым годзе свята праходзіць пад дэвізам "Сям`я, здаровы лад жыцця і ўстойлівая будучыня".

12 мая 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.05.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1222
 
Ключевые слова:
Материнство и детство Рейтинг Соцзащита в Беларуси Международный день семьи
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме