https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выстаўку работ са збору Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі (Расія) прадставяць у Магілёве і Мінску.


Аб гэтым паведаміў у час анлайн-канферэнцыі генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў.
У Магілёве ў верасні адбудзецца III Нацыянальны форум "Музеі Беларусі", у ходзе якога плануецца адкрыццё пасля рэстаўрацыі філіяла Нацыянальнага мастацкага музея - музея В.К. Бялыніцкага-Бірулі.

Адкрыццё абноўленага будынка будзе азнаменавана выстаўкай твораў са збору Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі. Экспазіцыю складуць 15-17 твораў (больш не дазваляюць экспазіцыйныя плошчы музея). Самай знакавай з`яўляецца карціна Ісака Левітана "Над вечным спакоем", якая, дарэчы, была напісана на дачы Бялыніцкага-Бірулі ў Цвярской вобласці.

"Думаю, гэта будзе самая важная падзея форуму, у якім прымуць удзел дырэктары музеяў з розных краін, у тым ліку дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Кітая. У якасці ганаровага старшыні аргкамітэта запрошана гендырэктар Траццякоўскай галерэі Зельфіра Ісмаілаўна Трэгулава", - сказаў гендырэктар НММБ.

Потым выстаўка пераедзе ў Мінск у Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, дзе будзе дапоўнена творамі рускіх майстроў з калекцыі НММБ. Такі сумесны беларуска-расійскі праект будзе рэалізаваны пад заслону Года культуры.

6 мая 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.05.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:781
 
Ключевые слова:
Третьяковская галерея Год Культуры Магілёў Мінск Выставка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме