https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Шэсць праектаў, распрацаваных Беларускім тэлеграфным агенцтвам, сталі пераможцамі штогадовай інтэрнэт-прэміі "ТІБО-2015"


Лепшыя беларускія інтэрнэт-рэсурсы ў гэтым годзе вызначалі ў 15 намінацыях.
Лепшым інтэрнэт-рэсурсам рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання прызнаны сайт Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі. Другое месца члены журы прысудзілі сайту Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Трэцяе месца дасталося афіцыйнаму сайту Міністэрства аховы здароўя, распрацоўшчыкам якога выступіла Беларускае тэлеграфнае агенцтва.

Сярод інтэрнэт-рэсурсаў гарадскіх, абласных і раённых выканаўчых камітэтаў лепшым названы сайт Мядзельскага райвыканкама, распрацоўшчыкам якога таксама з`яўляецца БЕЛТА. Другое месца заняў афіцыйны інтэрнэт-партал Мінгарвыканкама, трэцяе - Гомельскага абласнога камітэта (распрацоўшчык - БЕЛТА).

Яшчэ адна распрацоўка БЕЛТА - сайт упраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама - атрымала спецыяльны дыплом.

У намінацыі "Адукацыя і навука" першае месца падзялілі сайты "Абітурыент БДУ" і "Электронныя часопісы і дзённікі. Школьны партал у Беларусі". Другое месца ў адукацыйнай платформы effor.by, трэцяе - у сайта факультэта камп`ютарных сістэм і сетак БДУІР.

Першае месца ў намінацыі "Грамадска-важны праект" журы прысудзіла сайту "100 ідэй для Беларусі", другое - рэсурсу Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска, трэцяе - сайту Камуністычнай партыі Беларусі і газеты "Коммунист Беларуси".

У намінацыі "Адукацыя і навука" першае месца падзялілі сайты "Абітурыент БДУ" і "Электронныя часопісы і дзённікі. Школьны партал у Беларусі".

Члены журы назвалі лепшыя інфармацыйныя рэсурсы. У гэтым годзе першае месца прысуджана сайту ont.by (афіцыйны сайт тэлеканала АНТ), другое - інтэрнэт-рэсурсу Белтэлерадыёкампаніі. Трэцяе месца падзяляюць сайты рэдакцыі газеты "Гомельские ведомости" і УП "Агенцтва "Мінск-Навіны".

Лепшым мабільным сайтам у гэтым годзе стала інфармацыйна-даведачная сістэма "Расклад руху паяздоў для Беларускай чыгункі". Другое месца ў інфармацыйна-аналітычнага партала Саюзнай дзяржавы. На трэцім месцы кансалідаваны сайт МАХ "Атлант-М".

У намінацыі "Карпаратыўны інтэрнэт-рэсурс" першае месца заняў сайт ААТ "Бярозаўскі сыраробны камбінат", на другім размясціўся сайт Мінскага трактарнага завода, на трэцім - партал групы кампаній "Твая сталіца".

Першым у намінацыі "Каталогі і электронны сэрвіс" стаў інтэрнэт-праект БЕЛТА "Тэлепраграма, анонсы і навіны ТБ". На другім месцы апынуўся інтэрнэт-гіпермаркет дастаўкі прадуктаў "Еўраопт". Трэцяе месца прысудзілі сайту прадпрыемства "Керамін-Сталіца Інвест".

У намінацыі "Культура і мастацтва" пальму першынства атрымаў сайт Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Другое месца заняў інтэрнэт-рэсурс тэлеканала "Беларусь 3", трэцяе месца прысуджана сайту Віцебскай абласной філармоніі.

У намінацыі "Спорт, турызм і забавы" першае месца атрымаў сайт Беларускай федэрацыі біятлона, другое - рэсурс футбольнага клуба "Дынама - Мінск". На трэцяй пазіцыі размясціўся сайт інфармацыйна-турысцкага цэнтра "Мінск".

Лепшымі сайтамі аб здароўі і медыцыне прызнаны рэсурсы Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра (першае месца), РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій (другое) і першай гарадской клінічнай бальніцы (трэцяе месца).

У намінацыі "Для дзяцей і юнацтва" першае месца прысуджана афіцыйнаму сайту Мінскай гарадской арганізацыі ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі". Другое месца дасталося сайту "Моладзь Гомельшчыны", трэцяе - сайту дзіцячага часопіса "Вясёлка".

Спецыяльнага прыза журы конкурсу ўдастоены інтэрнэт-рэсурс "Навіны Беларусі" (іншамоўная версія; БЕЛТА).

Сярод арыгінальных інтэрнэт-рэсурсаў члены журы паставілі на першае месца сайт, прысвечаны гісторыі беларускай чыгункі. Другое месца заняў праект літаратурнага музея Янкі Купалы - рэсурс, на якім можна скачаць рукапісныя шрыфты Песняра. Трэцяе - у сайта Bobrlife, на якім можна даведацца аб жыцці горада Бабруйска.

Першае месца ў намінацыі "Інтэрнэт-сайт банкаўска-крэдытных устаноў" у сайта Банкаўскага працэсінгавага цэнтра. Другое месца заняў сайт Белгазпрамбанка.

Сярод інтэрнэт-рэсурсаў, прысвечаных Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, першае месца прысуджана сайту "Хроніка Перамогі", распрацоўшчыкам якога з`яўляецца БЕЛТА. На другім месцы - сайт "Эстафета "Перамога - 70", на трэцім - "70 гадоў Перамогі. Ветэраны ГрДУ імя Я. Купалы".

Спецыяльныя прызы журы конкурсу атрымалі сайты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі і "Атамная энергетыка ў Беларусі і свеце" (распрацоўка спецыялістаў БЕЛТА).

Акрамя названых намінацый журы адзначыла лепшы з заяўленых на конкурс рэсурсаў па дызайне, змесце і тэхналагічнасці.

Інтэрнэт-прэмія "ТІБО" - прэмія арганізацыйнага камітэта выстаўкі, якая штогод прысуджаецца сеткавым работам, створаным у беларускім сектары інтэрнэту. Сярод асноўных мэт інтэрнэт-прэміі - садзейнічанне станаўленню і развіццю беларускага сектара інтэрнэту, падтрымка новых інфармацыйных тэхналогій і прапаганда лепшых дасягненняў беларускага інтэрнэту.

З 22 па 25 красавіка ў Мінску праходзіць XXII Міжнародны спецыялізаваны форум па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІБО-2015", які ўключае XXII Міжнародную спецыялізаваную выстаўку "ТІБО-2015" і XXII Беларускі кангрэс па тэхналогіях інфармацыйнага грамадства. У выстаўцы ўдзельнічаюць больш за 200 кампаній з 13 краін.

24 красавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.04.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1184
 
Ключевые слова:
ТІБО-2015 Интернет Телекоммуникации Конкурс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме