https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Юбілейныя медалі ў гонар 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў уручаны ветэранам, якія пражываюць у Аўстраліі і Таджыкістане


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.
Пасол Беларусі ў Таджыкістане Вольга Гаўрук, уручаючы медалі, адзначыла значную ролю беларускага народа ў Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама праінфармавала аб дасягненнях Беларусі ў розных сферах, стане і развіцці двухбаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Таджыкістанам. Пасля прагляду фільма пра Беларусь адбылася гутарка ветэранаў з дыпламатамі і студэнтамі сумеснага Інжынерна-тэхнічнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта і Таджыкскага тэхнічнага ўніверсітэта імя акадэміка М.С.Асімі. У цырымоніі прыняў удзел старшыня Саюза ветэранаў вайны і працы Таджыкістана Рахмат Кудратаў.

У Сіднэі пасол Беларусі ў Інданезіі і Аўстраліі па сумяшчальніцтве Уладзімір Лапата-Загорскі ўрачыста ўручыў памятныя медалі ўдзельнікам вызвалення Беларусі - ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія жывуць у Аўстраліі (выхадцам з краін былога СССР). У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва ветэранскіх арганізацый Аўстраліі, прадстаўнікі замежнага дыпкорпуса, аўстралійскія грамадска-дзелавыя колы.

У гэтыя дні за мяжой праходзяць мерапрыемствы ў гонар 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Так, у Арменіі ўрачыста адкрыліся Дні беларускага кіно, прысвечаныя 70-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Кінафестываль адкрыў мастацкі фільм беларускіх кінематаграфістаў "Сляды Апосталаў". Акрамя таго, будуць дэманстравацца яшчэ два мастацкія фільмы беларускай вытворчасці: "Снайпер. Зброя адплаты" і "Ваўкі". Гэтыя кінастужкі, а таксама тры дакументальныя фільмы ("Беларусь. 4 гады вайны", "Туфлікі" і "Чэрвень 41-га. Заходні асобны") будуць трансліравацца на адным з цэнтральных тэлеканалаў Арменіі "Кентрон". Дні беларускага кіно прадоўжацца да 29 чэрвеня.

Шэраг мерапрыемстваў у Ізраілі, прысвечаных 70-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адкрыла ўрачыстая сустрэча ў Ашдодзе, прымеркаваная да Дня Незалежнасці Беларусі. Яе арганізатарамі выступілі ашдодскае аддзяленне Усеізраільскага аб`яднання выхадцаў з Беларусі і муніцыпальныя ўлады горада. На сустрэчу прыбылі дэлегацыі з Іерусаліма, Ашкелона і іншых ізраільскіх гарадоў. У сваім звароце кіраўнік беларускай дыпмісіі Уладзімір Скварцоў адзначыў значнасць даты 3 ліпеня ў гісторыі беларускага народа і акцэнтаваў увагу на мерапрыемствах, што праводзяцца ў краіне ў мэтах увекавечання гераічнага подзвігу вызваліцеляў і захавання памяці аб прынесеных ахвярах, а таксама адзначыў агульны боль народаў Беларусі і Ізраіля, якія панеслі вялізныя чалавечыя ахвяры ў барацьбе з карычневай чумой. Ён падкрэсліў важнасць захавання гістарычнай праўды аб гераічным подзвігу воінаў-пераможцаў.

У ізраільскім горадзе Рэхавот адбылася цырымонія адкрыцця мемарыяла франтавікам, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны.

Пасольства Беларусі ў Фінляндыі правяло прыём з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі і святкавання 70-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У прывітальным слове пасол Аляксандр Астроўскі адзначыў умацаванне беларуска-фінляндскага палітычнага дыялогу і кантактаў паміж установамі дзяржаўнага кіравання абедзвюх краін, падкрэсліў узрастаючы аб`ём знешнеэканамічных сувязей і інвестыцыйнага складальніка, наяўнасць значных перспектыў для пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва ў эканамічнай, адукацыйнай, навуковай, культурнай і іншых сферах. Мерапрыемства наведалі прадстаўнікі МЗС, іншых дзяржаўных органаў Фінляндыі, кіраўнікі буйных фінскіх кампаній, галіновых асацыяцый і арганізацый, дзеячы навукі і культуры, банкаўскіх колаў, а таксама паслы і дыпламаты замежных дзяржаў.

Пасольства Беларусі ў Інданезіі таксама правяло прыём з нагоды памятных для Беларусі дат. На мерапрыемстве прысутнічаў міністр турызму і крэатыўнай эканомікі Мары Элка Пангесту, кіраўніцтва і супрацоўнікі МЗС, прадстаўнікі офіса Прэзідэнта, органаў дзяржаўнага кіравання, гандлёва-прамысловай палаты, парламенцкіх і грамадскіх арганізацый Інданезіі, замежны дыпламатычны корпус, а таксама грамадзяне Беларусі, якія пражываюць і працуюць у Інданезіі. У сваім выступленні Мары Элка Пангесу адзначыла актыўнае развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, інтэнсіфіцыю палітычных і дзелавых сувязей паміж дзвюма краінамі. Удзельнікамі мерапрыемства асабліва адзначаны ўклад беларускага народа ў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне.

24 чэрвеня 2014, Мінск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
 
Дата публикации:24.06.2014
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:990
 
Ключевые слова:
Освобождение Беларуси Великая Отечественная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме