https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аўтарскую песню некалькі разоў спрабавалі пахаваць, але яна паспяхова жыве


Такое меркаванне выказала 17 чэрвеня ў час анлайн-канферэнцыі Таццяна Візбар - тэле- і радыёвядучая, журналіст, дачка знакамітых бардаў Ады Якушавай і Юрыя Візбара.
Адказваючы на пытанне аб тым, чым адрозніваецца сучасная аўтарская песня ад песень пакалення шасцідзясятнікаў, Таццяна Візбар адзначыла: "Яна адрозніваецца тым, чым жыццё ў шасцідзясятыя адрознівалася ад нашага сённяшняга жыцця. Аўтарскую песню некалькі разоў спрабавалі пахаваць. Але яна паспяхова жыве. З`явіўся нейкі іншы рытм, нейкая мудрагелістасць у вершах. Але ўсё роўна з`яўляюцца свае Навелы Мацвеевы і Ады Якушавы - гэта значыць людзі, якія пішуць даступным і зразумелым, вельмі паэтычным, цудоўна рыфмаваным вершам".

На думку Таццяны Візбар, у аўтарскай песні і ў наш час шмат таленавітых людзей. "Шасцідзясятнікі былі першымі. Але і цяпер у аўтарскай песні вельмі шмат таленавітых людзей. Жанр разросся да такой ступені, што ў кожным горадзе, літаральна ў кожным клубе ёсць свой Юрый Візбар", - упэўнена яна.

У гэтым годзе Таццяна Юр`еўна ўпершыню прыме ўдзел у міжнародным музычна-спартыўным свяце "Вялікая бард-рыбалка", якое пройдзе 1-3 жніўня ў Магілёўскай вобласці. Яна разам з Дзмітрыем Багданавым і Лідзіяй Чабаксаравай прадставіць праграму "Эпоха Візбара", прысвечаную 80-годдзю з дня нараджэння яе знакамітых бацькоў.

Па прызнанні Таццяны Візбар, яна заўсёды з задавальненнем прыязджае ў Беларусь, тым больш што мае беларускія карані - яе дзядуля нарадзіўся пад Мінскам і загінуў у Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Акрамя таго, яе звязваюць даўнія дружалюбныя адносіны з многімі беларускімі аўтарамі-выканаўцамі: Вольгай Залескай, Аленай Казанцавай, Галінай і Барысам Вайханскімі і іншымі.

17 чэрвеня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.06.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1519
 
Ключевые слова:
Бардовская песня Магілёўшчына Бард-рыбалка Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме