https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Парад і тэатралізаванае шэсце ў гонар Дня Незалежнасці 3 ліпеня ў Мінску сёлета пройдуць бліжэй да канца дня


Аб гэтым паведаміў міністр культуры Барыс Святлоў 20 чэрвеня на трэцім пасяджэнні рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы да святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Узначальвае аргкамітэт прэм`ер-міністр Міхаіл Мясніковіч.

Зменіцца час правядзення параду і тэатралізаванага шэсця. "Яно будзе ссунута бліжэй да канца дня, пройдзе вечарам. У нас атрымаецца цэлы блок мерапрыемстваў, якія будуць ісці адно за другім", — сказаў міністр.

Раней парад і шэсце праходзілі ў першай палове дня. Аб прычынах пераносу пакуль не паведамляецца.

У цэнтры Мінска, у раёне скрыжавання праспектаў Пераможцаў і Машэрава, адбудзецца святочны канцэрт. Традыцыйна на працягу дня розныя святочныя мерапрыемствы пройдуць на іншых пляцоўках ва ўсіх раёнах сталіцы. Міністр паведаміў, што 1 ліпеня адбудзецца канцэрт у Палацы Рэспублікі. Чакаецца шмат гасцей з блізкага і далёкага замежжа. 2 ліпеня ўрачыста адкрыецца новы будынак Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

У праграме святочных мерапрыемстваў таксама гала-канцэрт рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі "Дарогамі вызваліцеляў", рэспубліканскае фізкультурна-спартыўнае свята, рэспубліканская выстава-кірмаш "Беларускі сувенір", акцыі "Салдацкі трыкутнік", "Цягнік памяці і славы" і іншыя. Святочныя мерапрыемствы пройдуць і ва ўсіх рэгіёнах краіны.

На пасяджэнні разгледжаны пытанні гатоўнасці да правядзення святочных мерапрыемстваў. У прыватнасці, абмяркоўвалася правядзенне ваеннага параду і тэатралізаванага шэсця з праходжаннем тэхнікі абароннага сектара эканомікі і грамадзянскага прызначэння. Таксама разглядаліся пытанні аб аказанні адначасовай матэрыяльнай дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і асобным катэгорыям грамадзян, пацярпелым ад наступстваў вайны, праведзенай працы па паляпшэнні сацыяльна-бытавых умоў жыцця ветэранаў, членаў сем`яў ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, загінулых у гады вайны.

Падводзячы вынік пасяджэння, Мясніковіч даручыў дэталёва прапрацаваць правядзенне параду і шэсця, цырымонію адкрыцця новага будынка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Музеі і абеліскі, якія знаходзяцца ў абласцях і рэгіёнах, павінны быць прыведзены ў парадак. Прэм`ер-міністр лічыць, што трэба больш актыўна прыцягваць да гэтых мерапрыемстваў моладзь, аказаць неабходную ўвагу ветэранам.

Старшыня Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб`яднання ветэранаў Анатоль Новікаў паведаміў, што абгрунтаваных скаргаў ад ветэранаў з-за адсутнасці ўвагі да іх не паступае. Новікаў выказаў падзяку міністэрствам, ведамствам і арганізацыям, якія аказваюць розную дапамогу і падтрымку ветэранам. Старшыня Рэспубліканскага савета паведаміў, што ва ўрачыстасцях у гонар 70-годдзя вызвалення Беларусі будуць удзельнічаць прыкладна 90% ветэранаў краіны.

У Беларусі засталося каля 20 тыс. ветэранаў, з іх непасрэдных удзельнікаў вайны, франтавікоў і партызан — 14 тыс. "Нас пакідаюць каля 5 тыс. ветэранаў у год", — сказаў Новікаў. Ён заклікаў моладзь да зносін з ветэранамі. "Яны вам штосьці раскажуць. Запішыце гэты расказ і аддайце запіс у музей. Ёсць жа ў кожнай школе музей. Гэта ж гісторыя", — заўважыў Новікаў.

Марына Носава, БелаПАН
20 чэрвеня 2014
 
Дата публикации:20.06.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1200
 
Ключевые слова:
Освобождение Беларуси День Независимости Великая Отечественная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме