https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзяржава прадоўжыць удзяляць першарадную ўвагу развіццю аховы здароўя - яна будзе выведзена на самы высокі ўзровень не толькі ў чарнобыльскім рэгіёне, але і ва ўсіх кутках краіны


Аб гэтым заявіў 25 красавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час размовы з мясцовымі жыхарамі ў Клімавічах.
Калі размова зайшла аб ахове здароўя, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дзяржава самыя вялікія сродкі ў гэту сферу ўклала ў чарнобыльскім рэгіёне. Ён таксама расказаў, што ў Беларусі мадэрнізавана ўся сістэма аховы здароўя, пры гэтым найменшая ўвага была ўдзелена Мінску, але гэта праблема ў бліжэйшы час будзе вырашана, і ўсё будзе прыведзена ў парадак.

"Што датычыцца чарнобыльскага рэгіёна, не бачу асаблівых праблем. Калі трэба - дапаможам або на месцы будуць прыняты неабходныя рашэнні", - запэўніў Прэзідэнт. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ахове здароўя дзяржава і ў далейшым будзе ўдзяляць самую сур`ёзную ўвагу. "Мы аднавілі і адрэгулявалі сістэму ад раёнаў і абласцей да рэспубліканскіх клінік у Мінску. Калі трэба штосьці яшчэ, мы вывучым. Але нічога лішняга рабіць не будзем", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён акцэнтаваў увагу на тым, што адукацыя і ахова здароўя - гэта адказнасць дзяржавы і гэтым напрамкам надаецца першараднае значэнне".

25 красавіка 2014, Клімавічы
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:25.04.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1905
 
Ключевые слова:
Клімавічы Чарнобыль Здравоохранение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме