https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Цяперашнія Дні беларускай культуры ў Францыі з`яўляюцца самай маштабнай культурнай акцыяй за ўсю гісторыю двухбаковых адносін


Пра гэта заявіў міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў падчас сустрэчы ў Парыжы 15 красавіка з першым намеснікам міністра культуры Францыі Ларанс Анжэль, паведамляе беларускае пасольства.
Дні беларускай культуры, якія праходзяць у Францыі, з`яўляюцца самай маштабнай культурнай акцыяй Беларусі ў гэтай краіне за ўсю гісторыю двухбаковых адносін.

Паводле яго слоў, Дні беларускай культуры праходзяць у 26 гарадах Францыі, дзе адбудуцца розныя мерапрыемствы (выступленні балета, канцэрты, выставы і гэтак далей), якія наведаюць больш за 120 тыс. чалавек.

Анжэль падкрэсліла важнасць распачатага ў 2014 годзе супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Францыяй у галіне аховы спадчыны і ў музейнай сферы. У якасці станоўчага прыкладу былі адзначаныя арганізацыя стажыроўкі ў Францыі беларускіх рэстаўратараў у сакавіку—красавіку гэтага года, а таксама маючы адбыцца ў маі візіт дырэктараў нацыянальных і іншых вядучых музеяў Беларусі ў Парыж для наладжвання супрацоўніцтва з французскімі музейнымі ўстановамі.

Анжэль пацвердзіла гатоўнасць Генеральнай дырэкцыі нацыянальнай спадчыны Міністэрства культуры Францыі, а таксама Інстытута нацыянальнай спадчыны спрыяць у развіцці гэтага кірунку супрацоўніцтва.

Святлоў перадаў праект пагаднення паміж міністэрствамі культуры Беларусі і Францыі па развіцці супрацоўніцтва ў сферы кінематаграфіі.

На адрас кіраўніцтва Міністэрства культуры Францыі таксама перададзеныя запрашэнні наведаць спектаклі Нацыянальнага Вялікага тэатра оперы і балета, якія адбудуцца ў Парыжы.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 16 красавіка 2014
 
Дата публикации:16.04.2014
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1207
 
Ключевые слова:
Франция Дни белорусской культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме