https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка: Сёння нам, як ніколі раней, неабходны адзінства духу і згуртаванасць


Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні Аляксандра Лукашэнкі хрысціян Беларусі з Вялікаднем.
Вялікдзень Хрыстовы — не проста свята, гэта сутнасць хрысціянства. Ён ўвасабляе ў сабе найважнейшыя чалавечыя дабрачыннасці — міласэрнасць, паразуменне і ўсёдараванне. Уваскрэсенне Хрыстова сімвалізуе перамогу праўды і высокіх маральных ідэалаў, надае жыццю вечны сэнс, усяляе веру ў будучыню.

"У цудоўныя дні велікодных урачыстасцей абуджаецца ўсё вакол, у сэрцах людзей пануюць радасць і любоў, умацоўваецца жаданне зноў і зноў тварыць добрыя справы", — прыводзіць словы віншавання прэс-служба прэзідэнта.

Лукашэнка лічыць глыбока сімвалічным, што сёлета Вялікдзень сустракаюць адначасова паслядоўнікі ўсіх хрысціянскіх цэркваў. "Сёння нам, як ніколі раней, неабходны адзінства духу і згуртаванасць. Толькі сумеснымі намаганнямі ўсіх грамадзян краіны мы зможам зберагчы згоду і мір на роднай зямлі", — упэўнены кіраўнік дзяржавы.

"Няхай радасць велікоднага свята напоўніць кожны дом, кожную сям`ю святлом, дабром і надзеяй. І няхай ніякія выпрабаванні не разбураць наш унутраны духоўны лад і знешні светапарадак", — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 19 красавіка 2014
 
Дата публикации:19.04.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1697
 
Ключевые слова:
Пасха Христианство Религия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме